Псалтыр 13 псалом
Псалтыр
Пераклад Васіля Сёмухі → Пераклад Міхаіла Астапчыка
Кіроўцу хору. Псальма Давідава. Сказаў шаленец у сэрцы сваім: няма Бога. Яны разбэсьціліся, нарабілі брыдоты ўсялякай: няма дабрадзейных.
Кіроўцу хору. Псалом Давіда. Кажа сабе звар’яцелы ў сэрцы сваім:«Бога няма». Робяць паскудныя і агідныя справы, добрага не робіць ніхто.
Гасподзь глянуў зь нябёсаў на сыноў чалавечых, каб пабачыць, ці ёсьць той, хто разумее, хто шукае Бога.
Бог паглядзеў з Неба на сыноў чалавечых, Паглядзеў, ці шукае хто-небудзь Яго.
Усе ўхіліліся, зрабіліся аднолькава непатрэбныя; ніхто ня робіць дабра, ніхто аніводзін.
Ўсе паўхіляліся, здольных нікога няма, Няма тых, хто творыць дабро, няма аніводнага.
Няўжо ня ўрымсьцяцца беззаконьнікі, якія народ мой ядуць, быццам хлеб, і Госпада не заклікаюць?
Ці прыйдуць ў розум усе ліхадзеі, Снедаючыя людзьмі, як тым хлебам, іБога не заклікаючыя?
Там страхам яны апантаюцца; бо Бог сярод роду праведнікаў.
Там напалохаюцца, дзе страху няма, Бо Бог сярод правядных.
Вы пасьмяяліся з думкі гаротніка, што Гасподзь — спадзяваньне ягонае.
Смяяліся над вераю сірага, Бог жа надзея для кожнага беднага.
«Хто падасьць зь Сіёна ратунак Ізраілю?» Калі Гасподзь скасуе палон народу Свайго, тады ўзрадуецца Якаў і ўзьвесяліцца Ізраіль.
Хто дасць ад Сіёна ратаванне Ізраілю? Калі вызваліць Бог з палону людзей сваіх, Узрадуецца Якаў, і ўзвясяліцца Ізраіль.