Псалтыр 42 псалом

Псалтыр
Пераклад Васіля Сёмухі → Пераклад Міхаіла Астапчыка

 
 

Разваж мяне, Божа, і ўбарані маю цяжбіну ад нядобрых людзей. Ад чалавека падступнага і несправядлівага мяне вызвалі.
 
Псалом Давіда. Судзі мне, Божа, і разваж цяжбу маю з народам бязбожным, Ад чалавека бязбожнага і хітрага збаві мяне.

Бо Ты Бог цьвярдыні маёй. Нашто Ты пакінуў мяне? Навошта хаджу я і бядую ад варожых зьнявагаў?
 
Бо Ты, Божа, моц мая, навошта адрынуў мяне? Даколі наракаючы хажу, калі абражае мяне вораг?

Спашлі Тваю праўду, Тваё сьвятло; хай вядуць яны мяне і завядуць на сьвятую гару Тваю і ў селішчы Твае.
 
Пашлі свет Твой і праўду Тваю, і накіруюць яны мяне, І прывядуць да гары святой Тваёй, і да селішча Твайго.

І падыду да ахвярніка Божага, да Бога радасьці і ўцехі маёй, і на арфе праслаўлю Цябе, Божа, Божа мой!
 
І падыду да ахвярніка Божага, да Бога, што вясяліў у юнацтве маім, Праслаўлю Цябе на гуслях, Божа, Божа мой.

Чаго ж ты журышся, душа мая, чаго ты маркоцішся? Май надзею на Бога; бо я буду славіць Яго, Збаўцу майго, і Бога майго.
 
Даколі бедаваць табе, душа мая? Даколі маркоціцца? Спадзявайся на Бога, бо я слаўлю Яго — ратаванне маё і Бога майго.