Псалтыр 124 псалом

Псалтыр
Пераклад Васіля Сёмухі → Пераклад Міхаіла Астапчыка

 
 

Песьня ўзыходжаньня. Той, хто надзею кладзе на Госпада, як гара Сіён, не захістаецца, стаяцьме вечна.
 
Песня ўзыходжання. Хто спадзяецца на Бога, той, як гара Сіён, Не пахіснецца ў век, хто ў Ерусаліме жыве.

Горы вакол Ерусаліма, а Гасподзь вакол народу Свайго ад сёньня і давеку.
 
Горы вакол яго, Бог вакол народа Свайго ад веку і да веку.

Бо не пакіне Гасподзь жазла бязбожных над доляю праведных, каб праведныя не працягнулі рукі свае да беззаконьня.
 
Бо не назаўсёды пакіне Бог жазло грэшных над доляй правага, Не ўзнясе да бяззаконня правядны рук сваіх.

Рабі ж, Госпадзе, добрае добрым і справядлівым у сэрцах сваіх.
 
Дабраўлагодзь, Божа, Добрых і правядных сэрцам.

А тых, што збочваюць на крывыя сьцяжыны свае, хай пакіне Гасподзь хадзіць зь беззаконнымі. Мір на Ізраіля!
 
А палюбіўшых шлях звілісты Далучыць да злачынцаў Бог. Мір Ізраілю!