Псалтыр 95 псалом

Псалтыр
Пераклад Васіля Сёмухі → Пераклад Міхаіла Астапчыка

 
 

Пахвальная песьня Давідава. На будову дома. Засьпявайце Госпаду песьню новую; засьпявайце Госпаду, уся зямля;
 
Псалом Давіда, калі будаваўся дом пасля палону. Заспявайце Богу песню новую! Спявай да Бога ўся зямля!

сьпявайце Госпаду, дабраслаўляйце імя Ягонае, зьвястуйце дзень у дзень выратаваньне Ягонае;
 
Спявайце Богу, дабраслаўце імя Яго, Дабраслаўляйце дзень на дзень ратаванне Яго.

абвяшчайце ў народах славу Ягоную, ва ўсіх плямёнах дзівосы Ягоныя;
 
Узвясціце сярод народаў славу Яго, Сярод усіх людзей цуды Ягоныя.

бо вялікі Гасподзь і праслаўлены, грозны Ён над багамі ўсімі.
 
Бо вялікі Бог, і славуты вельмі, І грозны над усімі багамі.

Бо ўсе багі народаў — ідалы, а Гасподзь нябёсы стварыў.
 
Бо ўсе багі паганскія — істуканы, А Бог сатварыў неба.

Слава і веліч прад абліччам Ягоным, сіла і вялікае хараство ў сьвятыні Ягонай.
 
Слава і прыгажосць перад Ім, Святыня і веліч у свяцілішчы Яго.

Дайце Госпаду, плямёны народаў, дайце Госпаду славу і гонар;
 
Прынясіце да Бога, плямёны і народы, Прынясіце Богу пашану і славу.

дайце Госпаду славу імя Ягонага, нясеце дары, і ідзеце ў двары Ягоныя;
 
Прынясіце да Бога славу імя Ягонага, Бярыце ахвяру і крочце ў двары Яго.

пакланецеся Госпаду ў аздобе сьвятыні. Трымцеце прад абліччам Ягоным, уся зямля!
 
Пакланіцеся Богу ў святым двары Яго, Да патрасецца ад твару Яго ўся зямля.

Скажэце народам: валадарыць Гасподзь! таму сусьвет цьвёрды, не пахісьнецца. Ён будзе судзіць народы па праўдзе.
 
Кажыце народам, што ўцарыўся Бог, і выправіць сусвет да ўмацуецца, І па праўдзе будзе судзіць людзям.

Хай весяляцца нябёсы, і хай радуецца зямля; хай шуміць мора і ўсё, што ў ім;
 
Да вясяліцца неба, да радуецца зямля, Да затрапеча мора і ўсё, што ў ім.

хай радуецца поле і ўсё, што на ім, і хай сьпяваюць тады ўсе дрэвы ў дубровах
 
Узрадуюцца даліны і ўсё, што ў іх, І ўзрадуецца кожнае дрэва ў дубравах.

прад абліччам Госпада, бо ідзе судзіць зямлю. Ён будзе судзіць сусьвет па праўдзе, і народы паводле ісьціны Сваёй.
 
Ад твару Божага, што ідзе зямлю судзіць, Судзіць сусвет і людзей па праўдзе Сваёй.