Псалтыр 107 псалом
Псалтыр
Пераклад Васіля Сёмухі → Пераклад Міхаіла Астапчыка
Песьня. Псальма Давідава.
Песня. Псалом Давіда.
Гатовае сэрца маё, Божа, гатовае сэрца маё; буду пяяць і апяваць у славе маёй.
Гатова сэрца мае, Божа, гатова сэрца мае, Заспяваю і запяю ў славе маёй.
Паўстань, псалтыр і арфа! Я ўстану рана.
Паўстані, слава мая, паўстаніце, псалцір і гуслі, Абуджу раніцу.
Славіць буду Цябе, Госпадзе, сярод народаў; славіць буду Цябе, сярод плямёнаў,
Праслаўлю Цябе сярод людзей, Божа, Апяю Цябе сярод народаў.
бо вышэй за нябёсы ласка Твая і ў пазахмар’і праўда Твая.
Бо ўзышла вышэй неба міласэрнасць Твая, І вышэй хмараў справядлівасць Твая.
Узьнясіся вышэй за нябёсы, Божа; і над усёю зямлёю будзе слава Твая,
Узнясіся да неба, Божа, Няхай па ўсёй зямлі будзе слава Твая.
каб вызваліліся аблюбенцы Твае: уратуй правіцай Тваёю, і пачуй мяне.
Бо ратуюцца палюблёныя Твае. Ратуй рукою Тваёй і пачуй мяне.
Бог сказаў у сьвятыні Сваёй: няхай разьвесялюся — падзялю Я Сіхем, і даліну Сукот абмераю.
Бог сказаў у святой сялібе Сваёй: «Узрадуюся і падзялю Сікіму, і даліну сяліб замеру.
Мой Галаад, Мой Манасія, Яфрэм крэпасьць Маёй галавы, Юда скіпетр Мой,
У Мяне Галаад І ў Мяне Манасій,
Мааў умывальная шаля Мая, на Эдом абуткам кіну Маім, над зямлёю Філістымскаю клікаць буду.
І Яфрэм — крэпасць галавы Маёй, Іюда — дзяржава Мая,
Хто ўвядзе мяне ў горад умацаваны? Хто давядзе мяне да Эдома?
Маав — судзіна спадзявання Майго, На Ідумею стане бот Мой.
Ці ня Ты, Божа, Які нас адкінуў, і ня выходзіш, Божа, з войскам нашым?
Мне іншапляменнікі пакорацца».
Падай дапамогу нам ва ўціску, бо абарона людзкая — марнота.
Хто ўвядзе мяне ў горад агароджаны? Ці хто накіруе мяне да Ідумеі?
З Богам мы выявім сілу; Ён скіне ворагаў нашых.
Ці не Ты, Божа, што адрынуў нас, І не жадаеш зрабіцца сілай нашай?