Псалтыр 151 псалом

Псалтыр
Пераклад Васіля Сёмухі → Пераклад Міхаіла Астапчыка

 
 

Я быў найменшы сярод братоў маіх і наймалодшы ў доме ў бацькі майго; пасьвіў авечкі бацькі майго.
 
Гэты псалом напісаны Давідам асобна, Па-за колькасцю ста пяцідзесяці псалмаў, Калі ён біўся з Галіафам. Самы малы быў сярод братоў маіх, Самы малады ў доме бацькі майго, пасвіў ягнят бацькі майго.

Рукі мае зрабілі арган, пальцы мае наладжвалі псалтыр.
 
Рукі мае зрабілі арган, Пальцы мае зрабілі псалцір.

І хто абвясьціў бы Госпаду майму? Сам Гасподзь, Сам пачуў мяне.
 
Хто ўзвесціў Богу майму? Сам Бог, Сам пачуў.

Ён паслаў вястуна Свайго, і забраў мяне ад авечак бацькі майго, і памазаў мяне алеем памазаньня Свайго.
 
Сам паслаў Анёла Свайго і прыняў мяне ад авечага статку бацькі майго. І памазаў мяне алеем памазання Свайго.

Браты мае прыгожыя і вялікія; але Гасподзь не ўдабраволіўся выбраць зь іх.
 
Браты мае прыгожыя і вялікія, Але не дабраспрыяў да іх Божа.

Я выйшаў насустрач чужынцу, і ён пракляў мяне ідаламі сваімі.
 
Пайшоў насустрач іншапляменніку, І ён пракляў мяне імёнамі балванаў сваіх.

Але я, вырваўшы меч у яго, адцяў яму галаву, і выбавіў сыноў Ізраілевых ад зьнявагі.
 
Я ж узяў меч і абезгаловіў яго, І зняў пагарду ад сыноў Ізраіля.