Псалтыр 85 псалом

Псалтыр
Пераклад Васіля Сёмухі → Пераклад Міхаіла Астапчыка

 
 

Малітва Давідава. Нахілі, Госпадзе вуха Тваё, і пачуй мяне; бо я бедны і ўбогі.
 
Малітва Давіда. Дахілі, Божа, вуха Твае, І пачуй мяне, бо бедны я і ўбогі.

Ахавай душу маю, бо я богабаязны; уратуй, Божа мой, раба Твайго, які на Цябе спадзяецца.
 
Захавай душу маю багабаязную, Ратуй раба Твайго, Божа мой, што спадзяецца на Цябе.

Зьлітуйся зь мяне, Госпадзе, бо Цябе я клічу кожнага дня.
 
Памілуй мяне, Божа, Бо цэлы дзень заклікаю Цябе.

Разьвесялі душу раба Твайго, бо да Цябе, Госпадзе, узношу душу сваю,
 
Узвясялі душу раба Твайго, Бо да Цябе узнёс душу сваю.

бо Ты, Госпадзе, добры і міласэрны і мілажальны да ўсіх, хто кліча Цябе.
 
Бо Ты, Божа, Добры і Рахманы І шматміласны да ўсіх, хто кліча Цябе.

Пачуй, Госпадзе, малітву маю, і прыслухайся да голасу маленьня майго.
 
Прымі, Божа, малітву маю І пачуй голас малення майго.

У дзень смутку майго я клічу Цябе, бо Ты пачуеш мяне.
 
У дзень смутку заклікаў Цябе, І пачуў мяне.

Няма, Госпадзе, паміж багамі такога, як Ты, і дзеяў няма, як Твае.
 
Няма падобнага да Цябе сярод багоў, Божа, Няма падобнага па справах Тваіх.

Усе народы, Табою створаныя, прыйдуць і схіляцца прад Табою, Госпадзе, і праславяць імя Тваё,
 
Усе народы, што сатварыў Ты, прыйдуць і паклоняцца Табе, Божа, І ўславяць імя Твае.

бо Ты вялікі, творыш дзівосы, — Ты, Божа, адзіны Ты.
 
Бо Вялікі Ты і творыш цуды, Ты Бог Адзіны.

Настаў мяне, Госпадзе, на дарогу Тваю, і хадзіцьму ў праўдзе Тваёй; умацуй сэрца маё ў страху імя Твайго
 
Накіруй мяне, Божа, на шлях Твой, і пайду ў праўдзе Тваёй Да ўзвясяліцца сэрца мае ў трапятаннi ад імя Твайго.

Буду славіць Цябе, Госпадзе, Божа мой, усім сэрцам маім і славіць імя Тваё вечна,
 
Праслаўлю Цябе, Божа мой, ад усяго майго сэрца, Вечна славіць буду імя Госпада.

бо вялікая ласка Твая да мяне; Ты выбавіў душу маю ад пекла апраметнага.
 
Бо вялікая дабрыня Твая да мяне, Вызваліў душу маю ад пекла апраметнага.

Божа! на мяне гардуны паўсталі, і хэўра мяцежнікаў шукае душы маёй; і перад сабою ня ставяць Цябе.
 
Божа, пераступаючыя закон падняліся на мяне, І процьма дужэйшых шукае душу маю, і не маюць Бога перад сабою.

Але Ты, Госпадзе, Божа шчодры і сэрцам шчыры, доўгацярплівы і шматлітасьцівы і справядлівы,
 
І Ты, Божа мой, Шчодры, і Шматміласны, І Шматцярпялівы, і Добры, і Існы

паглядзі на мяне і ўмілажалься зь мяне; дай моц Тваю рабу Твайму, і ўратуй сына рабы Тваёй;
 
Ўбач мяне, і пашкадуй мяне, і дай моц дзіцяці Твайму, І ратуй сына рабы Тваёй.

учыні на мне азнаку на добрае, хай бачаць мяне ненавісьнікі мае і пасаромяцца, бо Ты, Госпадзе, дапамог мне і суцешыў мяне.
 
Зрабі мне зазнаку дабра, і да ўбачаць нянавіснікі маі і пасаромяцца, Бо Ты, Божа, дапамог мне і суцешыў мяне.