Псалтыр 46 псалом

Псалтыр
Пераклад Васіля Сёмухі → Пераклад Міхаіла Астапчыка

 
 

Кіроўцу хору. Сыноў Карэевых Псальма.
 
Кіроўцу хору. Песня сынам Карэя. Псалом.

Пляскайце ў далоні, усе народы, клікніце Богу голасам радасьці;
 
Успляшчыце ў далоні, усе народы, Усклікніце Богу радаснымі галасамі!

бо Гасподзь Усявышні грозны, — вялікі Цар над усёю зямлёю;
 
Бо страшны Госпад Вышні Бог І найвялікшый Цар па ўсёй зямлі.

скарыў нам народы і плямёны пад ногі нашыя;
 
Пакарыў людзей і народы Нам пад ногі нашы.

выбраў нам спадчыну нашу, красу Якава, якога палюбіў.
 
Дараваў нам набытак Свой, Прыгажосць Якава, якую палюбіў.

Узышоў Бог пад воклічы, Гасподзь пад гукі трубныя.
 
Узыде Бог пры ўсклікненнях, Узнімецца пры трубным голасе.

Сьпявайце Богу нашаму, сьпявайце; сьпявайце цару нашаму, сьпявайце;
 
Спявайце Богу нашаму, спявайце! Спявайце Цару нашаму, спявайце!

бо Бог — Цар усёй зямлі; сьпявайце ўсе разумна.
 
Бо Цар усёй зямлі Бог, Спявайце Яму з розумам.

Бог зацараваў над народамі, Бог сеў на сьвятым троне Сваім;
 
Валадарыць Бог над народамі, Бог сядзіць на прастоле Сваім.

сабраліся валадары народаў да народу Бога Абрагамавага; бо шчыты зямлі — Божыя; Ён узьнесены над намі.
 
Выбраныя з людзей сабраліся з Богам Аўрамавым, І на Божай землі магутна ўзвысяцца.