1 Кіроўцу хору. Сыноў Карэевых Псальма.
2 Пляскайце ў далоні, усе народы, клікніце Богу голасам радасьці;
3 бо Гасподзь Усявышні грозны, — вялікі Цар над усёю зямлёю;
4 скарыў нам народы і плямёны пад ногі нашыя;
5 выбраў нам спадчыну нашу, красу Якава, якога палюбіў.
6 Узышоў Бог пад воклічы, Гасподзь пад гукі трубныя.
7 Сьпявайце Богу нашаму, сьпявайце; сьпявайце цару нашаму, сьпявайце;
8 бо Бог — Цар усёй зямлі; сьпявайце ўсе разумна.
9 Бог зацараваў над народамі, Бог сеў на сьвятым троне Сваім;
10 сабраліся валадары народаў да народу Бога Абрагамавага; бо шчыты зямлі — Божыя; Ён узьнесены над намі.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце:
Ctrl + Enter
Псалтыр, 46 псальма
Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.
Публікуецца з дазволу праваўладальнікаў.
© 2002