Бог ёсьць нашай моцай

1 Кіраўніку хору. Сыноў Карэевых. Песьня.
2 Бог нам прыпынак і сіла,
успамога ў труднасьцях заўсёды гатовая.
3 Таму ня спужаемся, хоцьбы зямля затрэслася
і горы ўпалі ў сэрца мора.
4 Няхай шумяць і кіпяць воды ягоныя,
няхай трасуцца горы ад напору ягонага!
З намі Госпад Сілаў Нябесных, Бог Якубавы — наш абаронца.
5 Струменьні ў рэках весяляць места Божае:
яны асьвячаюць харомы Найвышэйшага.
6 Бог ёсьць пасярод яго, ён не захістаецца:
Бог паможа яму, як настане раніца.
7 Бунтаваліся народы і хісталіся царствы:
Ён падняў свой голас і зямля расплылася.
8 З намі Госпад Сілаў Нябесных, Бог Якубавы — наш абаронца.
9 Прыйдзіце і ўбачыце дзела Гасподняе,
якім дзівам зямлю напаўняе!
10 Ён спыняе войны аж на край сьвету:
паламаў лук і скрышыў кап’ё, а шчыты іхнія спаліць.
11 Спыніцеся, а пазнайце, што я ёсьць Бог —
узвышшаны між народамі і на зямлі ўзвышшаны.
12 З намі Госпад Сілаў Нябесных, Бог Якубавы — наш абаронца.

Каментары ці зноскі:

УВАГА: Псальм быў напісаны пасьля абароны ад ворагаў, якія адступілі ад асады Ерусаліму. — Гэты псальм выражае поўны давер Госпаду Богу у ягоную апеку: яго даўней сьпявалі ў касьцёлах у канцы суплікацыі, а таксама прыватна ў каталіцкіх хатах.


Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Кніга псальмаў, псальм 46

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

2023, Алічбованне — Сяргей Шобік, biblia.by.