1 Паэма — навука
2 Любоў Госпада выслаўляю навекі; з роду-ў-род абвяшчаць вуснамі маімі праўду тваю.
3 Бо я кажу: “Любоў заснована навекі, і на нябёсах Ты узгрунтаваў праўду сваю.
4 Я ўвайшоў у саюз з выбранцам маім; Я пакляўся Давіду, слузе майму:
5 Навек забяспечу тваё патомства, будую табе пасад із роду-ў-род.
6 Нябёсы славяць цуды твае, Госпадзе, і вернасьць тваю у грамадзе сьвятых.
7 Бо хто роўны Госпаду у аблоках, хто зраўнуецца з Госпадам сярод сыноў Божых?
8 Бог ёсьць жахлівы ў грамадзе сьвятых, вялікі і страшны для усіх, што Яго акружаюць.
9 Госпадзі, Божа Сілаў! Хто Табе роўны? Ты, Госпадзе, магутны І вернасьць твая — навакол Цябе.
10 Ты пануеш над гордасьцяй мора, калі хвалі яго ўздымаюцца, ты іх сьцішаеш.
11 Ты растаптаў прыбітага Рагаба, быццам забітага; моцнай рукой сваей ты праціўнікаў сваіх разагнаў.
12 Тваё ёсьць неба і твая таксама зямля; сусьвет і ўсё, што ў ім, Ты стварыў.
13 Поўнач і Палудзень — гэта ты іх стварыў; Табор і Гэрмон з радасьцяй Імя тваё сьпяваюць.
14 Плячо тваё — поўнае сілы; рука твая — магутна, высака ўзнята правіца твая!
15 Справядлівасьць і права ёсьць апорай пасаду твайго; любоў і вернасьць ідуць прад абліччам тваім
16 Шчасьлівы народ, які ведае кліч трубны твой, Госпадзе, у сьвятле аблічча твайго будуць хадзіць.
17 У Імяні тваім яны весяляцца кажны дзень і у тваей спр-сьці узвышаюцца.
18 Бо Ты ёсьць блеск іхняе магутнасьці і ласкай тваей узносіцца наш рог.
19 Бо ад Госпада ёсьць шчыт наш, і Ён, Сьвяты Ізраіля, ёсьць цар наш.
20 Калісь Ты ў зьяве казаў прыяцелям тваім: “ Я узлажыў дыядэму (карону) на асілка (волата), а узвысіў малодшага з майго народу.
21 Я знайшоў Давіда, слугу майго, сьвятым маім алеем намазаў яго.
22 рука мая будзе заўсёды моцна і плячо маё яго узмацуе.
23 Вораг нязможа яго ашукаці і злачынец не асіліць яго.
24 Я скрышу перад ім ягоных прыгнятацеляў і паражу ненавідзячых яго.
25 Мая вернасьць і любоў будзе зь ім і ў маім Імяні узьнясецца рог ягоны.
26 І прыцягну руку яго на мора і правіцу яго — на рэкі.
27 Ён будзе клікаць мяне: “Ты — мой айцец, мой Бог і скала майго збаўленьня.
28 Гэтак зраблю яго первародным, найвышэйшым над царамі зямлі.
29 Захаваю для яго маю любоў навекі, і мой саюз зь ім астанецца верным.
30 Назаўсёды уцьверджу ягонае патомства, і пасад ягоны — як дні неба.
31 Калі-бы сыны ягоныя пакінулі мой закон і ня будуць хадзіць паводле запаведзяў маіх,
32 Калі паганьбяць загады мае і загадаў маіх захоўваць ня будуць,
33 Дык пакараю розгаю праступкі іх і ударамі іх правіну.
34 Але любові маей назад ад Яго не вазьму і вернасьць маю захаваю.
35 Не спаганю Я саюзу майго і не зьмяню слова вуснаў маіх.
36 Раз Я пакляўся сьвятасцяй маею, ніколі не зманю Давіду.
37 Ягонае патомства будзе навекі, і ягоны пасад, як сонца прада Мною.
38 Як месяц, што трывае навекі, а сьведка у аблоку — верны.
39 І ўсё-ж Ты адапхнуў і адрокся, — Ты разгневаўся на памазанца свайго!
40 Ты пагардзіў запаветам (саюзам) з слугою сваім: карону яго паганьбіў і кінуў на зямлю.
41 Ты збурыў усе сьцены яго, абярнуў у руіны крэпасьці ягоныя.
42 Усе праходзячыя дарогаю рабавалі яго; для суседзяў ён стаўся пасьмешышчам.
43 Ты даў перамогу правіцы уціскаючы яго, Ты дапусьціў радасьць ворагам Яго.
44 Ты назад павярнуў вастрыё ягонага мяча і не ўспамог яго ў барацьбе.
45 Ты адабраў ад яго бляск ягоны і пасад яго паваліў на зямлю.
46 Ты скараціў дні ягонае моладасьці, алужаў яго ганьбаю.
47 Дакуль-жа, Госпадзе, Ты будзеш хавацца? Ці да канца? Ці як агонь будзе палаць твой гнеў?
48 Помні аба мне, які век мой кароткі, якімі мізэрнымі ты стварыў сыноў Адама.
49 Хто-ж будзе жыць і не ўбачыць сьмерці? хто душу сваю вызваліць з пазуроў (сьмерці) шэолю?
50 Дзе ёсьць, Госпадзе, твая даўнейшая любоў? Ты кляўся Давіду вернасьцяй тваею.
51 Прыпомні, Госпадзе, ганьбу слугу твайго, я нашу ў нутры маім ўсю варожасьць народаў,
52 Якою ворагі твае зьневажаюць, Госпадзе, — зьневажаюць сьляды памазанца твайго!
53 Будзь Бласлаўлены, Госпадзе, навекі. Амін, амін!
Каментары ці зноскі:
89:38 — была “авлоку”.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце:
Ctrl + Enter
Кніга псальмаў, псальм 89
Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.
2023, Алічбованне — Сяргей Шобік, biblia.by.
