Супраць фальшывага чалавека

1 Кіраўніку хору. Псальм Давідавы.
2 Пасьля таго, як ідумэй Доэг прыйшоў да Саўла і паведаміў,
кажучы: “Давід увайшоў у дом Абімэлеха”.
3 Чаму ты хвалішся ў злачынстве, ты — герой ганебны!
4 У кожным часе ты выдумляеш загубу:
як вострая брытва язык твой, ты — крывадушнік!
5 Ты любіш больш ліхое, чым добрае:
ахватней няпраўду, як справядлівасьць.
6 Любіш усякую гібельную гутарку, язык — крывадушны!
7 За гэта Бог скрышыць цябе і зьнішчыць цябе навекі
і вырве цябе з жыльля
і выкараніць цябе з зямлі жывых.
8 І ўбачаць справядлівыя і ўбаяцца
і будуць сьмяяцца зь яго.
9 “Вось чалавек, што __________ Бога сабе апорай,
а на веліч свайго багацьця спадзяваўся,
дый узмацняўся сваім злачынствам”.
10 А я, як аліўнае __________, што __________ __________ __________
надзеюся на Божае зьмілаваньне цяпер і навекі.
11 Я ж хачу дзякаваць Табе навекі за тое, што Ты ўчыніў
і спадзявацца на Імя тваё перад сьвятымі тваімі,
бо яно ёсьць добрае.

Каментары ці зноскі:

УВАГА: Тут прадстаўлена нягоднасьць ворага і кара, якая яму пагражае, за ягоную варожасьць.


Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Кніга псальмаў, псальм 52

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

2023, Алічбованне — Сяргей Шобік, biblia.by.