Кліч нявіннага

1 Малітва Давіда.(а)
Выслухай, Госпадзе, справядлівую справу, зваж на мой кліч!
Прыймі маю просьбу із вуснаў не фальшывых.
2 Ад тваго аблічча няхай выйдзе прысуд мой:
вочы твае бачаць справядлівае.
3 Ты пробуеш маё сэрца, уначы наведваеш мяне і пазнаеш мяне,
не знаходзіш у мяне нічога і вусны мае не грашаць,
4 як гэта бывае ў людзей. — Паводле слоў вуснаў тваіх
я сьцярог дарогаў права.
5 Мае крокі трымаліся сьцежак тваіх,
каб не захісталіся ногі мае.
6 Я перад табою, Божа, — да Цябе гукаю: Ты слухаеш мяне.
Прыхілі да мяне вуха тваё і пачуй словы мае.
7 Пакажы дзіўную ласку тваю, Збаўца тых,
што шукаюць абароны ад праціўнікаў правіцы тваей.
8 Захавай мяне як зрэнка вока: укрый мяне ў ценю крыльляў тваіх!
9 Ад нягоднікаў, што гвалт чынілі нада мною, —
ад ворагаў, што заядла абступаюць мяне.
10 Хаваюцца ў сытасьці сваей, адзываюцца грубіянска вуснамі сваімі.
11 На кожным кроку абступаюць мяне цяпер:
вочы свае напружаюць, каб мяне кінуць на зямлю.
12 Яны падобныя на льва, што цікуе на здабычу
і да львянятка, што сядзіць у засадзе.
13 Паўстань, Госпадзе! Выйдзі супраць яго, павалі яго (ворага):
тваім мячом ратуй жыццё маё ад нягодніка!
14 Рукой тваею (ратуй) ад людзей, Госпадзе, —
ад людзей гэтага сьвету,
якія ў гэтым сьвеце надзею пакладаюць,
якіх чэрава Ты напаўняеш сваім дастаткам,
а іх сыны наядаюцца і лішак кідаюць сваей дзетварэ.
15 А я ў справядлівасьці ўбачу тваё аблічча:
збудзіўшыся буду насычацца тваім абразом.

Каментары ці зноскі:

а) Прарок просіць Бога, каб рассудзіў ягоную праўду і крыўду дый памог бараніцца ад ворага.


Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Кніга псальмаў, псальм 17

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

2023, Алічбованне — Сяргей Шобік, biblia.by.