Ранішняя малітва
1 Кіраўніку хору, на флейтах. Псальм Давідавы.
1 Кіраўніку хору, на флейтах. Псальм Давідавы.
2 Пачуй, Госпадзе, мае словы,
уваж на маё ўздыханьне.
уваж на маё ўздыханьне.
3 Зважай на голас маёй просьбы,
Цару мой і Божа мой, бо да цябе я малюся!
Цару мой і Божа мой, бо да цябе я малюся!
4 Госпадзе, пачуй спазаранку мой голас:
раніцай стаю прад Табою з маею малітваю і чакаю.
раніцай стаю прад Табою з маею малітваю і чакаю.
5 Бо Ты ёсць Бог, які ня любіш нягоднасці:
ліхі (чалавек) ня будзе з табою.
ліхі (чалавек) ня будзе з табою.
6 Злачынцы не ўстаяць прад тваімі вачамі:
Ты ненавідзіш усіх ліхадзеяў.
Ты ненавідзіш усіх ліхадзеяў.
7 Ты выгубляеш тых, што гамоняць няпраўду,
Чалавекам-крывасмокам і падступным брыдзіцца Госпад.
Чалавекам-крывасмокам і падступным брыдзіцца Госпад.
8 Але я — праз багатую ласку тваю — ўвайду ў дом твой,
і ў баязні тваёй пакланюся прад сьвятыняй тваёю.
і ў баязні тваёй пакланюся прад сьвятыняй тваёю.
9 Госпадзе, вядзі мяне ў тваёй справядлівасьці:
супраць ворагаў маіх выпрастуй шлях твой прада мною!
супраць ворагаў маіх выпрастуй шлях твой прада мною!
10 Бо няма шчырасьці ў вуснах іхніх:
у сэрцы іх здрада, горла іх як адчынена магіла,
а язык іх лісьлівы.
у сэрцы іх здрада, горла іх як адчынена магіла,
а язык іх лісьлівы.
11 Асудзі Ты іх, Божа!
Няхай скрышацца ў сваіх імкненьнях, —
Ты адкінь іх за множства злачынстваў, —
за іхні бунт прад Табою!
Няхай скрышацца ў сваіх імкненьнях, —
Ты адкінь іх за множства злачынстваў, —
за іхні бунт прад Табою!
12 Няхай цешацца ўсе, што на цябе спадзяюцца,
няхай весяляцца навекі:
Засланяй іх і хай радуюцца Табою,
якія мілуюць Тваё імя.
няхай весяляцца навекі:
Засланяй іх і хай радуюцца Табою,
якія мілуюць Тваё імя.
13 Бо Ты багаслаўляеш справядлівага, Госпадзе:
як шчытом ласкай тваёй закрываеш.
як шчытом ласкай тваёй закрываеш.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце:
Ctrl + Enter
Кніга псальмаў, псальм 5
Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.
2023, Алічбованне — Сяргей Шобік, biblia.by.
