Псалтыр 5 псалом
Псалтыр
Пераклад Васіля Сёмухі → Пераклад Язэпа Германовіча
Кіроўцу хору. На духавых. Псальма Давідава.
Кіраўніку хору, на флейтах. Псальм Давідавы.
Пачуй, Госпадзе, словы мае, зразумей мае помыслы.
Пачуй, Госпадзе, мае словы, уваж на маё ўздыханьне.
Дай увагі енку скаргі маёй, Цару мой і мой Божа! Я малюся Табе.
Зважай на голас маёй просьбы, Цару мой і Божа мой, бо да цябе я малюся!
Госпадзе! раніцай голас пачуй мой, — раніцай стану прад Табою і буду чакаць.
Госпадзе, пачуй спазаранку мой голас: раніцай стаю прад Табою з маею малітваю і чакаю.
Бо Ты, Божа, беззаконьняў ня любіш; ліхадзей пры Табе не аселіцца;
Бо Ты ёсць Бог, які ня любіш нягоднасці: ліхі (чалавек) ня будзе з табою.
бязбожнікі прад вачыма Тваімі ня выстаяць: Ты ненавідзіш усіх ліхадзеяў.
Злачынцы не ўстаяць прад тваімі вачамі: Ты ненавідзіш усіх ліхадзеяў.
Ты загубіш усіх ашуканцаў; крыважэрцамі і падступнымі Гасподзь пагарджае.
Ты выгубляеш тых, што гамоняць няпраўду, Чалавекам-крывасмокам і падступным брыдзіцца Госпад.
А я, зь вялікай ласкі Тваёй, увайду ў харомы Твае, пакланюся храму сьвятому твайму богабаязна.
Але я — праз багатую ласку тваю — ўвайду ў дом твой, і ў баязні тваёй пакланюся прад сьвятыняй тваёю.
Госпадзе! вядзі мяне па дарозе ў праўдзе Тваёй, на супастатаў маіх; спрастуй перада мною дарогу Тваю.
Госпадзе, вядзі мяне ў тваёй справядлівасьці: супраць ворагаў маіх выпрастуй шлях твой прада мною!
Бо ў іх вуснах праўды няма: сэрца іхняе — згубнасьць, горла іхняе — дамавіна адчыненая, лісьлівяць яны языком сваім.
Бо няма шчырасьці ў вуснах іхніх: у сэрцы іх здрада, горла іх як адчынена магіла, а язык іх лісьлівы.
Асудзі іх, Божа! Няхай прападуць ад намыслаў сваіх; за ліхадзействы вялікія адкінь іх, бо яны ўзбунтаваліся на Цябе.
Асудзі Ты іх, Божа! Няхай скрышацца ў сваіх імкненьнях, — Ты адкінь іх за множства злачынстваў, — за іхні бунт прад Табою!
А ўсе, хто на Цябе спадзяецца, будуць радавацца вечна; і Ты будзеш іх асланяць; і будуць хваліцца Табою тыя, хто любіць імя Тваё.
Няхай цешацца ўсе, што на цябе спадзяюцца, няхай весяляцца навекі: Засланяй іх і хай радуюцца Табою, якія мілуюць Тваё імя.
Дабраслаўляеш Ты, Госпадзе, праведніка; упадабаньнем, нібы шчытом, ахінаеш яго.
Бо Ты багаслаўляеш справядлівага, Госпадзе: як шчытом ласкай тваёй закрываеш.