Псалтыр 30 псалом
Псалтыр
Пераклад Васіля Сёмухі → Пераклад Язэпа Германовіча
Кіроўцу хору. Псальма Давідава.
Псальм Давідавы. Песьня на асьвячэньне храму.(а)
На Цябе, Госпадзе, надзея мая, хай сораму вавек ня мецьму; па праўдзе Тваёй збаві мяне;
Славіць Цябе буду, Госпадзе: Ты вызваліў мяне і ня даў маім ворагам цешыцца нада мною.
прыхілі да мяне вуха Тваё, пасьпяшайся збавіць мяне. Будзь мне каменнаю цьвярдыняю, прыстанішчам, каб уратаваць мяне,
Госпадзе, Божа мой, да Цябе я клікаў, а Ты вылячыў мяне.
бо Ты каменная гара мая і агароджа мая; дзеля імя Твайго вядзі мяне і кіруй мною.
Госпадзе, Ты вывеў душу маю з пекла, ажыўляючы мяне між тых, што сходзяць у магілу.
Выведзі мяне зь сеткі, якую тайна раскінулі на мяне; бо Ты цьвярдыня мая.
Радуйцеся ў Госпадзе тыя, што любіце Яго: выхваляйце памяць сьвятасьці Яго!
У Тваю руку аддаю дух мой; Ты выбаўляў мяне, Госпадзе, Божа праўды.
Бо гнеў ягоны трывае хвіліну, а ласкавасьць — на ўсё жыцьцё: увечары плач завітае, а на раніцы — крык радасьці!
Ненавіджу шаноўцаў марных ідалаў; а на Госпада надзея мая.
А я сказаў у сваім шчасьці: “Нішто не захістае мяне навекі!”.
Буду радавацца і весяліцца ў міласьці Тваёй, бо Ты прыгледзеўся да бедства майго, уведаў гора душы маёй,
Госпадзе, Ты ласкай сваей мяне ўмацаваў на горах непарушных: як ты хаваеш сваё аблічча, я трывожуся.
і не перадаў мяне ў рукі ворагаў; паставіў ногі мае на прасторным месцы.
Да Цябе, Госпадзе, я клічу: — у Бога майго я прасіў ласкі.
Умілажалься зь мяне, Госпадзе, бо мне цесна; высахла з гора вока маё, душа мая і нутроба мая.
Якая табе карысьць у крыві маей, што зыйду ў магілу? Ці ж пыл будзе хваліць Цябе і абвяшчаць праўду тваю?
Вычарпалася ў скрусе жыцьцё маё і леты мае ў стагнотах; зьнемагла ад грахоў маіх сіла мая, і высахлі косткі мае.
Пачуй Госпадзе і зжалься нада мною! Госпадзе, будзь мне успамогай.
Ад усіх маіх ворагаў стаўся я кляцьбою нават у суседзяў маіх і страшыдлам знаёмым маім; хто бачыць мяне на вуліцы, уцякае.
І Ты зьмяніў журбу маю ў танец (у радасьць): Ты зьняў зь мяне пакутны мяшок (лахман) і апрануў мяне радасьцяй.
Я забыты ў сэрцах, як мёртвы; я — як посуд разьбіты,
Так душа мая не змоўкла, і сьпяваць будзе маё сэрца. Госпадзе, Божа мой, выхваляць Цябе буду навекі!
бо чую ліхаслоўе многіх; адусюль жудасьць, калі яны змаўляюцца супраць мяне, намышляюць вырваць душу маю.
А я на Цябе, Госпадзе, спадзяюся; я кажу: Ты мой Бог.
У Тваёй руцэ дні мае; вызваль мяне ад рукі маіх ворагаў і ад тых, што гоняць мяне.
Пакажы сьветлае аблічча Тваё рабу Твайму; уратуй мяне літасьцю Тваёю.
Госпадзе! хай ня будзе мне сораму, што я Цябе заклікаю; а бязбожным хай будзе брыдка, хай прападуць у пекле.
Хай зьнямеюць вусны аблудныя, што гідоту гавораць на праведнага з пыхаю і пагардаю.
Як многа ў Цябе дабротаў, якія Ты прыхаваў тым, што баяцца Цябе, і якія Ты падрыхтаваў тым, што на Цябе спадзяюцца перад сынамі чалавечымі!
Ты хаваеш іх пад аслонай аблічча Твайго ад людзкіх бунтаў; хаваеш іх у зацішку ад ліхіх языкоў.
Дабраславёны Гасподзь, што ўчыніў мне дзівосны Свой мілажаль ва ўмацаваным горадзе!
У сумненьні маім я думаў: адхілены я ад вачэй Тваіх; але Ты пачуў голас малітвы маёй, калі я паклікаў Цябе.
Любеце Госпада, усе праведнікі Ягоныя; Гасподзь ахоўвае верных, а пагарднікам зь лішкам вяртае.
Будзьце мужныя, і хай мацуецца сэрца ваша, усе, хто надзею на Госпада мае!