Псалтыр 30 верш » Псалтыр 30:2 — параўнанне перакладаў.

Псалтыр 30 верш 2

Параўнанне перакладаў, спасылкі.

ПАРАЎНАННЕ

Паралельны тэкст для верша: Псалтыр 30:2 / Пс 30:2

Filter: all
На Цябе, Госпадзе, надзея мая, хай сораму вавек ня мецьму; па праўдзе Тваёй збаві мяне;

Вывышаю Цябе, ГОСПАДЗЕ, бо Ты выцягнуў мяне і ня даў ворагам маім радавацца нада мною.

Буду ўзвялічваць Цябе, Госпадзе, бо Ты выцягнуў мяне і не даў ворагам маім пацяшацца з мяне.

Я вывышу Цябе, СПАДАРУ, бо Ты выцягнуў мяне й ня даў злосьнікам маім цешыцца зь мяне.

Аддам хвалу Табе, Госпадзе, што Ты вырваў мяне і ня даў маім ворагам пацяшацца нада мною.

Буду ўзьвялічаць Цябе, Ягова, бо Ты выцягнуў мяне, і ня даў ворагам маім пацяшацца зь мяне.

На Цябе, Госпадзе, я ўсклаў надзею, хай не пасаромеюся давеку: вызвалі мяне ў праведнасьці Тваёй і ратуй мяне.

Славіць Цябе буду, Госпадзе: Ты вызваліў мяне і ня даў маім ворагам цешыцца нада мною.

На Цябе, Божа, спадзяваўся ніколі не марна, Праўдай Тваёю харані мяне і ратуй мяне.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter