Псалтыр 30 верш » Псалтыр 30:4 — параўнанне перакладаў.

Псалтыр 30 верш 4

Параўнанне перакладаў, спасылкі.

ПАРАЎНАННЕ

Паралельны тэкст для верша: Псалтыр 30:4 / Пс 30:4

Filter: all
бо Ты каменная гара мая і агароджа мая; дзеля імя Твайго вядзі мяне і кіруй мною.

ГОСПАДЗЕ, Ты вывеў душу маю з пекла, Ты даў мне жыць, каб ня быў я сярод тых, што зыйшлі ў магілу.

Госпадзе, Ты вывеў з пекла душу маю, ажывіў мяне, каб не сышоў я ў магілу.

СПАДАРУ, Ты вывеў із шэолю душу маю, ажывіў мяне з памеж зыходзячых да долу.

Госпадзе, Ты вывеў душу маю з пекла дый ад тых, што зыйшлі ў магілу, увёў мяне йзноў у жыцьцё.

Ягова! Ты вывеў зь пекла душу́ маю, Ты пакінуў мяне жыць у адрозьненьне ад тых, што сыходзяць у магілу.

Бо Ты — сіла мая і прытулак мой, і дзеля імя Твайго павядзеш і захаваеш мяне.

Госпадзе, Ты вывеў душу маю з пекла, ажыўляючы мяне між тых, што сходзяць у магілу.

Бо Ты дзяржава і прытулак мне. І імя Твайго дзеля навучай і пажыўляй мяне.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter