Псалтыр 147 псалом

Псалтыр
Пераклад Васіля Сёмухі → Пераклад Язэпа Германовіча

 
 

Алілуя. Хвалі, Ерусаліме, Госпада; хвалі, Сіёне, Бога твайго,
 
Алелюя! Слаўце Госпада, — бо добры ёсьць, добра ёсьць сьпяваці: Богу нашаму — пахвала гэтая салодкая ёсьць.

бо Ён мацуе завалы ў брамах тваіх, дабраслаўляе сыноў тваіх сярод неба;
 
Госпадзе — будаўнічы Ерузаліму! Ён забірае рассеяных Ізраіля.

сьцьвярджае ў межах тваіх спакой; тлушчам пшаніцы корміць цябе,
 
Ён аздараўляе зламаных сэрцам і ён раны іхнія завязвае.

пасылае слова Сваё на зямлю; хутка цячэ слова Ягонае,
 
Ён лічыць колькасьць зорак і кажную называе яе імянем.

дае сьнег, як хвалю; сыпле іней, як попел;
 
Ён ёсьць вялікі наш Госпад і Усёмагутны і ягонаму розуму няма меры.

кідае град Свой кавалкамі; перад марозам Ягоным хто выстаіць?
 
Госпад падтрымлівае пакорных, бязбожных аж да зямлі прыніжае.

Пашле слова Сваё, і ўсё растае; падзьме ветрам Сваім, і пацякуць воды.
 
Інтануйце Госпаду песьню падзякі, іграйце нашаму Богу на гусьлях,

Ён абвясьціў слова Сваё Якаву, пастановы Свае і суды Свае Ізраілю.
 
Ён нябёсы абцягвае хмарамі, шыкуе дождж для зямлі, на горах кажа расьці травам і расьцінам на службу чалавеку.

Не зрабіў Ён таго ніякаму іншаму народу, і судоў Ягоных яны ня ведаюць. Алілуя.
 
Ён дае скачіне пашу яе і малым груганятам, што крычаць да Яго.