Псалтыр 9 псалом

Псалтыр
Пераклад Васіля Сёмухі → Пераклад Язэпа Германовіча

 
 

Кіроўцу хору. Пасьля сьмерці Лабэна. Псальма Давідава.
 
Кіраўніку хору — на арфе. Псальм Давідавы.

[Алэф] Славіць буду Цябе, Госпадзе, усім сэрцам маім, абвяшчаць пра ўсе цуды Твае,
 
Алеф. Выхваляю Цябе, Госпадзе, з усяго майго сэрца: усе цуды твае абвяшчаю.

я буду радавацца, весяліцца, імя Тваё апяваць, Усявышні.
 
Радуюся і весялюся Табою: Спяваю Імяні твайму, Найвышэйшы.

[Бэт] Як павернуць назад мае ворагі, — спатыкнуцца й загінуць прад абліччам Тваім,
 
Бэт. Бо адступілі назад мае ворагі, пападалі і пагінулі перад тваім абліччам.

бо Ты вёў мой суд і маю цяжбіну; Ты сеў на троне, Судзьдзя справядлівы.
 
Ты правёў мой суд і справу: засеў на троне як Судзьдзя справядлівы.

[Гімэл] Ты абурыўся на народы, бязбожнага зьнішчыў, сьцёр іх імёны навечна.
 
Гімэль. Ты ўзбурыўся на паганаў, выгубіў бязбожнікаў: імя іхняе вынішчыў на векі вечныя.

[Далэт] У ворага зброі ня стала зусім, і гарады Ты разбурыў; загінула зь імі памяць пра іх.
 
Вораг зьнішчаны, руіна ягоная — навекі! Ты разбурыў гарады — памяць іхняя шчэзла.

[Гэ] А Гасподзь жыве вечна; Ён трон Свой на суд падрыхтаваў,
 
Гэ. Але Госпад узсядае навекі: на суд уцьвярдзіў Ён трон свой.

і Ён будзе судзіць сьвет па праўдзе, па справядлівасьці суд над народамі ўчыніць.
 
І будзе Ён сьвет судзіць па праўдзе і рассудзіць народы справядліва.

[Вав] І будзе Гасподзь прытулкам прыгнечанаму, прытулкам у скрушлівы час;
 
Вау. Няхай будзе Госпад моцным прыпынкам прыгнечанаму, добрай апорай у час уціску.

І спадзявацьмуцца на Цябе тыя, што ведаюць імя Тваё, бо Ты не пакідаеш тых, што шукаюць Цябе, Госпадзе.
 
На Цябе спадзяюцца тыя, што знаюць тваё Імя, Ты не пакідаеш тых, што Цябе, Госпадзе, шукаюць.

Сьпявайце Госпаду, Які жыве на Сіёне, абвяшчайце ў народах дзеі Ягоныя,
 
Заін. Сьпявайце псальм Госпаду, што прабывае на Сыёне, апавядайце між народамі яго ўчынкі высокія!

бо Ён спаганяе за кроў; памятае іх, не забывае енку прыгнечаных.
 
Бо Ён — мсьціўца за кроў — аб іх прыпомніў: Ён не забыўся аб плачу няшчасных.

[Хэт] Умілажалься зь мяне, Госпадзе; глянь на цярпеньні мае ад ненавісьнікаў маіх, — Ты, Які ўзносіш мяне над брамаю сьмерці,
 
Гэт. Зжалься нада мною, Госпадзе: глянь на ўціск мой ад тых, што мяне ненавідзяць, — падыймі мяне ад брамы сьмерці.

каб я абвяшчаў усю славу Тваю ў браме дачкі Сіёна: буду радавацца з майго ратаваньня Табою.
 
Каб я абвяшчаў усю тваю хвалу ў брамах Дачкі Сыёну і каб радаваўся з твайго збаўлення!

[Тэт] Народы пападалі ў яму, якую выкапалі; у сетку, якую схавалі яны, ублыталі ногі свае.
 
Тэт. Пагане зваліліся ў яму, якую самі капалі, і ў сеці, што настаўлялі, іхняя нага ўблуталася.

Гасподзь быў спазнаны праз суд, які Ён учыніў; бязбожнік злоўлены дзеямі рук сваіх.
 
Госпад даў пазнаць Сябе, Суд учыніўшы: у дзеле рук сваіх бязбожнік ублутаўся.

[Ёд] Хай шыбуюць бязбожнікі ў пекла, — усе народы, што забываюць Бога,
 
Йод. Няхай вернуцца бязбожнікі ў пекла — усе народы, што Бога забыліся!

[Каф] бо не назаўсёды забудзецца ўбогі, і надзея ўбогіх не назаўсёды загіне.
 
Бо не навекі будзе забыты ўбогі: надзея няшчасных не загіне назаўсёды.

Паўстань, Госпадзе, хай чалавек не адужае, хай народы судзяцца прад абліччам Тваім.
 
Паўстань Госпадзе, каб чалавек не перамог: асудзі паганаў перад тваім абліччам!

Навядзі, Госпадзе, страху на іх; хай знаюць народы, што людзі яны.
 
Напусьці на іх страх, Госпадзе! Няхай пазнаюць пагане, што яны — людзі.

[Ламэд] Навошта, Госпадзе, зводдаль стаіш, хаваеш Сябе ў часе скрухі?
 

Бязбожны з пагарды сваёй перасьледуе беднага; хай схоплены будуць яны хітрынамі, якія намысьлілі самі.
 

[Мэм] Бязбожны бо хваліцца пажадай душы сваёй; а карысьлівец сам сабе дагаджае.
 

[Нун] Пыхліва бязбожнік пагарджае Богам; «не спагоніць»; ва ўсіх думках ягоных: няма Бога!
 

[Аін] У кожным часе шляхі ягоныя згубныя; суды Твае далёкія ад яго; на ўсіх ворагаў сваіх ён глядзіць грэбліва;
 

і кажа ў сэрцы сваім: «не пахіснуся; і ніколі мяне не спадобіць ліха».
 

[Пэ] Вусны ягоныя поўныя праклёну, хітрасьці, крыўды; пад языком у яго пакуты і згуба.
 

[Цадэ] Сядзіць у засадзе ў задвор’і, у патайных мясьцінах забівае невінаватага; вочы ягоныя цікуюць за бедным;
 

у патайнай мясьціне пільнуе, нібы ў логвішчы леў; пільнуе ў засадзе, каб схапіць беднага; хапае беднага, цягне ў сеткі свае,
 

згінаецца, прыпадае, — і бедныя падаюць у моцныя кіпці ягоныя;
 

кажа ў сэрцы сваім: «забыў Бог, засланіў Свой твар, ня ўбачыць ніколі».
 

[Каф] Паўстань, Госпадзе Божа, падай руку Тваю, не забудзь прыгнечаных.
 

Навошта бязбожнік грэбуе Богам, кажучы ў сэрцы сваім: «Ты не спагоніш?»
 

[Рэш] Ты бачыш; бо Ты глядзіш на крыўды і ўціскі, каб аддаць Тваёю рукою. Табе аддае сябе бедны; сіраце Ты памочнік.
 

[Шын] Зламай мышцу бязбожнаму і ліхому, каб шукаць і не знайсьці ягонага грэху.
 

Гасподзь — цар навечна, назаўсёды; зьнікнуць язычнікі зь зямлі Ягонай.
 

[Тав] Госпадзе! Ты чуеш жаданьні лагодных, умацуй сэрца ім; адкрый вуха Тваё,
 

каб даць суд сіраце і прыгнечанаму, хай не палохае больш чалавек на зямлі.