Псалтыр 96 псалом
Псалтыр
Пераклад Васіля Сёмухі → Пераклад Язэпа Германовіча
Псальма Давіда, калі ўладжвалася зямля ягоная. Валадарыць Гасподзь: хай радуецца зямля; хай весяляцца шматлікія выспы.
Сьпявайце Госпаду новую песьню, сьпявайце Госпаду у землі!
Хмара і змрок навокал Яго; праўда і суд — аснова трона Ягонага.
Сьпявайце Госпаду, багаслаўце Імя Яго! Абвяшчайце з дня на дзень збаўленьне Ягонае.
Прад Ім ідзе вагонь, і наўкол выпальвае ворагаў Ягоных.
Апавядайце між паганамі славу Яго, між усімі пародамі цуды Яго.
Маланкі Ягоныя асьвятляюць сусьвет; зямля бачыць, і трымціць.
Вялікі Госпад і вельмі годны хвалы, страшней Ён за ўсіх чыста багоў!
Горы, як воск, растаюць ад аблічча Гасподняга, ад аблічча Госпада ўсёй зямлі.
Нішто — ўсе багі народаў, а Госпад нябёсы стварыў.
Нябёсы абвяшчаюць праўду Ягоную, і ўсе народы бачаць славу Ягоную.
Бліскучасьць і маестат перад абліччам Яго, магутнасьць і краса ў сьвятыні Ягонай.
Хай пасаромяцца ўсе, хто служыць балванам, хто хваліцца ідаламі. Пакланецеся Яму, усе багі.
Аддайце Госпаду плямёны народаў; аддайце Госпаду магутнасьць і славу!
Чуе Сіён, і радуецца, і весяляцца дочкі Юдавы дзеля судоў Тваіх, Госпадзе,
Аддайце Госпаду славу Імяні Яго; нясеце ахвяру, ды ідзеце ў падворкі Ягоныя.
бо Ты, Госпадзе, высокі над усёю зямлёю, узьнесены над усімі божышчамі.
пакланіцеся ніцма перад Госпадам у сьвяточнай адзежы. Задрыжы перад Ім уся зямля!
Хто любіць Госпада, ненавідзьце зло! Ён захоўвае душы сьвятых Сваіх; з рукі бязбожных вызваляе іх.
Скажыце паганам: ”Госпад валадарыць (царуе)! Ён умацаваў сусьвет, каб не пахіснуўся. І будзе судзіць народы па праўдзе.
Сьвятло зьзяе на праведніка, і на тых, хто справядлівы сэрцам, лье весялосьць.
Няхай узрадуюцца нябёсы і увесяліцца зямля; няхай зайграе мора і ўся паўната ягона!
Радуйцеся, праведныя, у Госпадзе, і слаўце памяць сьвятыні Ягонай.
Хай усьцешыцца поле і ўвесь уражай, каб усе дрэвы лясныя зашумелі ад радасьці! —