Псалтыр 95 псалом

Псалтыр
Пераклад Васіля Сёмухі → Пераклад Язэпа Германовіча

 
 

Пахвальная песьня Давідава. На будову дома. Засьпявайце Госпаду песьню новую; засьпявайце Госпаду, уся зямля;
 
Хадзеце, радасна засьпяваем Госпаду, выслаўляці будзем скалу нашага збаўленьня!

сьпявайце Госпаду, дабраслаўляйце імя Ягонае, зьвястуйце дзень у дзень выратаваньне Ягонае;
 
Прыступім прад Ім з падзякаю, з гукамі музыкі выслаўляйма Яго!

абвяшчайце ў народах славу Ягоную, ва ўсіх плямёнах дзівосы Ягоныя;
 
Бо хто ёсьць Бог? Вялікі, Госпад і Цар вялікі над усімі багамі.

бо вялікі Гасподзь і праслаўлены, грозны Ён над багамі ўсімі.
 
У руцэ Яго — глыбіні зямныя і верхавіны гораў — Ягоныя.

Бо ўсе багі народаў — ідалы, а Гасподзь нябёсы стварыў.
 
Ягонае ёсьць мора, бо Ён Сам стварыў яго і сухаземле, якое Яго рукі сфармавалі.

Слава і веліч прад абліччам Ягоным, сіла і вялікае хараство ў сьвятыні Ягонай.
 
Хадзеце, суклонімся і упадзем, укленчым прад Госпадам, нашым Тварцом!

Дайце Госпаду, плямёны народаў, дайце Госпаду славу і гонар;
 
Бо Ён ёсьць Бог наш, а мы — народ, Ягонага стада, авечкі Ягонае рукі. О, каб вы сяньня

дайце Госпаду славу імя Ягонага, нясеце дары, і ідзеце ў двары Ягоныя;
 
паслухалі голасу Яго! Не рабіце жорсткімі сэрцы вашыя,

пакланецеся Госпаду ў аздобе сьвятыні. Трымцеце прад абліччам Ягоным, уся зямля!
 
як у Мэрыбе, як у дзень Масса ў пустыні! Дзе айцы вашыя прабавалі і спакушалі Мяне, хоць і бачылі маё дзела.

Скажэце народам: валадарыць Гасподзь! таму сусьвет цьвёрды, не пахісьнецца. Ён будзе судзіць народы па праўдзе.
 
Сорак гадоў чуў Я агіду до роду гэтага; дык сказаў Я: “Гэта людзі блуднага сэрца, яны дарог маіх не знаюць.

Хай весяляцца нябёсы, і хай радуецца зямля; хай шуміць мора і ўсё, што ў ім;
 
Дык пакляўся Я ў гневе маім: “Ніколі яны ня ўвойдуць у супакой мой!”

хай радуецца поле і ўсё, што на ім, і хай сьпяваюць тады ўсе дрэвы ў дубровах
 

прад абліччам Госпада, бо ідзе судзіць зямлю. Ён будзе судзіць сусьвет па праўдзе, і народы паводле ісьціны Сваёй.