Псалтыр 95 верш » Псалтыр 95:7 — параўнанне перакладаў.

Псалтыр 95 верш 7

Параўнанне перакладаў, спасылкі.

ПАРАЎНАННЕ

Паралельны тэкст для верша: Псалтыр 95:7 / Пс 95:7

Filter: all
Дайце Госпаду, плямёны народаў, дайце Госпаду славу і гонар;

Бо Ён — Бог наш, а мы — народ чарады Ягонай і авечкі рукі Ягонай. Сёньня, калі пачуеце голас Ягоны:

бо Ён ёсць Бог наш, мы ж народ пашы Яго і авечкі рукі Яго. О, каб вам сёння

Бо Ён Бог наш, а мы людзі ягонае пасты і авечкі рукі Ягонае. Сядні, калі голас Ягоны пачуеце,

Бо Ён ёсьць Бог наш, а мы — народ, што Ён пасьвіць, авечкі Ягонай рукі. О, каб вы паслухалі сяньня Ягонага голасу:

бо Ён ёсьць Бог наш, і мы народ пасты Ягонай і авечкі Ягонай Рукі. Сёньня, калі вы Ягоны Голас чуеце,

Прынясіце Госпаду, сем’і народаў, прынясіце Госпаду славу і пашану;

Бо Ён ёсьць Бог наш, а мы — народ, Ягонага стада, авечкі Ягонае рукі. О, каб вы сяньня

Прынясіце да Бога, плямёны і народы, Прынясіце Богу пашану і славу.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter