Псалтыр 103 псалом
Псалтыр
Пераклад Васіля Сёмухі → Пераклад Язэпа Германовіча
Псальма Давідава пра стварэньне сьвету. Дабраславі, душа мая, Госпада! Госпадзе, Божа мой! Ты дзівосна вялікі. Ты ўбраны ў славу і ў веліч,
Давідавы. Багаслаў, душа мая Госпада! З усяго нутра майго — імя сьвятое Яго!
Ты ўбіраешся ў сьвятло, як у шаты, прасьціраеш нябёсы, як заслону,
Багаслаў душа мая Госпада і не забывайся ніякіх дабрадзействаў Яго!
ладзіш над водамі вышынныя харомы Твае, робіш хмары Твае калясьніцаю, крочыш на крылах ветру.
Ён, Які адпускае усе правіны твае, які лечыць цябе з усякае слабасьці
Ты творыш анёлаў Тваіх з духаў, слуг Тваіх — з вагню палымянага.
Які жыццё тваё ратуе ад згубы (ад магілы), які карануе цябе любоўю і ласкавасьцяй.
Ты паставіў зямлю на цьвёрдых асновах: не пахісьнецца яна векавечна.
Які насычае дабром гады твае і як арліная аднаўляецца маладосьць твая.
Безданьню, як вопраткаю, накрыў Ты яе; на горах воды стаяць.
Госпад, які творыць правасудзьдзе і належны суд для усіх прыгнечаных.
Ад пагрозы Тваёй уцякаюць яны, ад голасу грому Твайго пабеглі яны;
Ён паказаў шляхі свае Майсею, учынкі свае вялікія дзецям Ізраіля.
узыходзяць на горы, сыходзяць у даліны, на месца, якое Ты ім назначыў.
Міласэрны Госпад і ласкавы, да гневу няскоры і шчодры на любоў.
Ты паклаў мяжу, якой не пяройдуць, і ня вернуцца зямлю пакрыць.
Не бясконца Ён будзе заўзяты і не назаўсёды гневам палае.
Ты паслаў крыніцы ў даліны; паміж гор цякуць воды,
Няводле грахоў нашых Ён нам аддае і не паводле правінаў нашых адплачвае,
пояць усіх зьвяроў польных; дзікія аслы спатольваюць смагу сваю.
Але, як высока неба над зямлёю, так магутна любоў Яго для тых, што Яго баяцца.
Каля іх жывуць птушкі нябесныя, з гольля падаюць галасы.
Як далёкі ўсход ад захаду, так аддаляе Ён нашыя грахі ад нас
Ты напойваеш горы з вышыняў Тваіх, плёнам дзеяў Тваіх зямля насычаецца.
Як літуецца бацька над сынамі, так літасьцівы Г-д над тымі, што Яго баяцца.
Ты росьціш быдлу траву, і зеляніну на спажытак чалавеку, каб ежу зь зямлі здабываў,
Ён ведае, з чаго мы зьлеплены, — памятае, што мы — толькі пыл. О, чалавек!
і віно, якое вяселіць сэрца чалавеку, і алей, ад якога блішчыць твар ягоны, і хлеб, які мацуе сэрца чалавеку.
Дні ягоныя як травы: як краска ў полі як, так ён цьвіце.
Насычаюцца дрэвы Госпада, кедры Ліванскія, якія Ён пасадзіў;
Ледзь подмух ветру прамкнець і няма ўжо яго, і ягонае месца не пазнае яго.
на іх гняздуюцца птушкі: яліны — пад гняздо буслам,
Але любоў Госпада над тымі, што Яго баяцца трывае ад веку й да веку і справядлівасьць ягоная над сынамі сыноў іхніх.
высокія горы — сарнам; каменныя скалы — сховы зайцам.
Над тымі, што сьцерагуць запавет Яго ды законы Яго памятаюць, спаўняці.
Ён стварыў месяц на азначэньне часу; сонца ведае свой захад.
Госпад умацаваў пасад свой на нябёсах і над усім пануе Яго валадарства.
Ты прасьціраеш цемру, і бывае ноч: уначы бадзяюцца ўсе лясныя зьвяры;
Багаслаўце Госпада, усе Ангелы Яго, магутныя сілаю, што выпаўняеце загады Яго, пакорныя голасу слова Яго!
ільвы, якія рыкаюць па здабычы і просяць у Бога ежы сабе.
Багаслаўце Госпада, ўсе войскі Яго, слугі Яго, што выпаўняеце волю Яго!
Устае сонца, і яны зьбіраюцца і кладуцца ў свае логвішчы;
Багаслаўце Госпада, ўсе творы Ягоныя па ўсіх месцах Яго валадарства! Багаслаў душа мая Госпада!
выходзіць чалавек на дзеі свае і на працу сваю да вечара.
Як многа дзеяў Тваіх, Госпадзе! Усё стварыў Ты мудра; зямля поўная твораў Тваіх.
Гэта мора — вялікае і шырокае: там паўзуны, якім ліку няма, жывёлы малыя і вялікія;
там плаваюць караблі, там гэты левіяфан, якога Ты стварыў гуляць у ім.
Усе яны ад Цябе чакаюць, каб Ты даў ім ежу сваечасова.
Даеш ім — прымаюць; адкрываеш далоню Тваю — насычаюцца дабром;
схаваеш аблічча Тваё — палохаюцца; забіраеш у іх дух — паміраюць, і ў пыл свой вяртаюцца.
пашлеш дух Твой — ствараюцца, і Ты абнаўляеш улоньне зямлі.
Хай будзе Госпаду слава навечна; хай радуецца Гасподзь дзеямі Сваімі.
Паглядзіць на зямлю, і яна трасецца; дакранецца да гор, і дымяцца.
Буду сьпяваць Госпаду ўсё жыцьцё маё, буду сьпяваць Богу майму, пакуль я ёсьць.
Хай Яму паспрыяе песьня мая; буду радавацца ў Госпадзе.
Хай зьнікнуць грэшнікі зь зямлі, і бязбожных хай болей ня будзе. Дабраславі, душа мая, Госпада! Алілуя!