Псалтыр 27 псалом
Псалтыр
Пераклад Васіля Сёмухі → Пераклад Язэпа Германовіча
Псальма Давідава. Цябе, Госпадзе, заклікаю: цьвярдыня мая! ня будзь бязмоўны са мною, каб пры маўчаньні Тваім ня стаўся я падобным да тых, што ў магілу сыходзяць.
Псальм Давідавы. Госпад ёсьць сьветласьць мая і збаўленьне маё, Каго ж мне баяцца? Госпад — ахова жыцьця майго, — каго ж мне трывожыцца?
Пачуй голас маленьняў маіх, калі я клічу Цябе, калі падымаю рукі мае да сьвятога храма Твайго.
Калі супраць мяне выступаюць злачынцы, каб пажорці цела маё, — гэта яны — ворагі і праціўнікі мае — самі хістаюцца і падаюць.
Не загубі мяне з грэшнікамі і з тымі, што крыўду ўчыняюць, якія з блізкімі сваімі гавораць пра мір, а ў сэрцы ў іх ліхое.
Калі азброіцца супраць мяне войска, сэрца маё не спужаецца: Калі б вайна паўстала супраць мяне, я буду поўны надзеі.
Аддай ім паводле іхніх дзеяў, паводле ліхіх учынкаў іхніх; паводле дзеяў іхніх рук ім аддай; аддай ім, што заслужылі яны.
Аднаго я прашу ў Госпада і гэтага толькі шукаю, каб пабываць у доме Гасподнім усе дні жыцця майго, каб карыстаць з салодкасьці Гасподняй і аглядаць сьвятыню ягоную.
За тое, што не зважаюць на дзеі Гасподнія і на справы рук Ягоных, Ён іх разбурыць і ня збудуе іх.
Бо Ён мне дае прытулак у сваім шатры ў дзень няшчасьця, Ён укрывае мяне ў палатцы сваей і ўзносіць мяне на скалу.
Дабраславёны Гасподзь, бо Ён пачуў голас маленьняў маіх.
І цяпер узносіцца галава мая над ворагамі маімі, якія мяне акружаюць. І буду прыносіць ахвяры ў храме — жэртвы радасьці. Я засьпяваю і зайграю псальмы перад Госпадам.
Гасподзь — цьвярдыня мая і мой шчыт; на яго спадзявалася сэрца маё; і я праслаўлю Яго песьняй маёю.
Пачуй, Госпадзе, мой голас, я гукаю: зжалься і выслухай мяне!(б)
Гасподзь — сіла народу Свайго і ратавальная абарона памазанца Свайго.
Аб табе гамоніць сэрца маё: “Шукайце аблічча майго!” Я шукаю аблічча твайго, Госпадзе.
Ратуй Твой народ, і дабраславі Тваю спадчыну; і гадуй іх і ўзвышай іх вечна!
Не хавай твайго аблічча перада мною, не адганяй слугі свайго ў гневе! Не адкідай мяне і не пакідай мяне, Божа збаўленьня майго!