Псалтыр 38 псалом
Псалтыр
Пераклад Васіля Сёмухі → Пераклад Язэпа Германовіча
Кіроўцу хору, Ідытуму. Псальма Давідава.
Псальм Давідавы. Напамінаньне.
Я сказаў: пільнавацьмуся дарогі сваёй, каб маім языком не грашыць; цугляцьму я вусны мае, пакуль бязбожны перада мною.
Госпадзе, не карай мяне ў гневе тваім! і ў лютасьці тваей не дакарай мне.
Я быў нямы і безгалосы і маўчаў нават пра добрае; і жальба мая памацнела,
Твае стрэлы пранізалі мяне і рука твая ўгнетае мяне.
запалілася сэрца маё ўва мне; у думках маіх загарэўся вагонь; я пачаў гаварыць языком маім;
Няма цэлага месца ў целе маім ад заўзяіасьці тваей: ад граху майго ў касьцях маіх нічога здаровага няма.
скажы мне, Госпадзе, пра канец мой і лік дзён маіх, які ён, каб я ведаў, які мой век.
Бо праступкі мае перавысілі галаву маю: як вялізны цяжар прыгнятаюць мяне.
Вось, Ты далоняю вымераў дні мае, а век мой — як нішто прад Табою. Сапраўды, поўная марнасьць — кожны жывы чалавек.
Мае раны сьмярдзяць і гнаяцца праз дурнасьць маю.
Сапраўды, чалавек ходзіць, як прывід; і марны клопат яго, зьбірае і ня ведае, каму дастанецца гэта.
Зусім я сагнуты і скрыўлены — усе дні хаджу ды сумую.
І сёньня чаго мне чакаць, Госпадзе? надзея мая на Цябе.
Бо маё нутро поўнае гарачкі: няма цэлага месца на целе маім.
Ад усіх беззаконьняў маіх вызвалілі мяне, не аддавай мяне на паглум неразумным.
Зусім я зьнямогся, прыгнечаны бясконца: аж рыкаю — так стогне маё сэрца!
Я зрабіўся нямы, не растульваю вуснаў маіх, бо Ты ўчыніў гэта.
Госпадзе, усё маё жаданьне ёсьць яўна перад Табою, дый маё ўздыханьне ад Цябе ня ўкрыта.
Ухілі ад мяне ўразы Твае; я зьнікаю ад удару пагібельнай рукі Тваёй.
Сэрца маё трапечацца, сіла мая (пакінула мяне і сьветласьць вачэй маіх знікае).
Калі Ты дакорамі будзеш караць чалавека за злачынствы, рассыплецца, як ад молі, прывабнасьць ягоная. Так кожны чалавек — марны.
Прыяцелі мае і таварышы адхіляюцца ад ранаў маіх, і блізкая радня воддаль стаіць ад мяне.
Пачуй, Госпадзе, малітву маю, і выслухай енкі мае, ня будзь бязуважны да сьлёз маіх, бо вандроўнік я ў Цябе і прыхадзень, як бацькі мае ўсе.
А тыя, што шукаюць душы маей, настаўляюць сеці, дый тыя, што жадаюць майго няшчасьця, пра пагібель маю гавораць і ўсьцяж разважаюць аб здрадзе.
Адступі ад мяне, каб я мог умацавацца, перш чым адыду і ня будзе мяне.
А я ня слухаю — стаў як глухі і як нямы, што не адчыняе вуснаў сваіх.