Псалтыр 38 верш » Псалтыр 38:12 — параўнанне перакладаў.

Псалтыр 38 верш 12

Параўнанне перакладаў, спасылкі.

ПАРАЎНАННЕ

Паралельны тэкст для верша: Псалтыр 38:12 / Пс 38:12

Filter: all
Калі Ты дакорамі будзеш караць чалавека за злачынствы, рассыплецца, як ад молі, прывабнасьць ягоная. Так кожны чалавек — марны.

Тыя, што любілі мяне, і бліжнія мае стаяць насупраць ранаў маіх, і сваякі мае стаяць здалёк ад мяне.

Прыяцелі мае і блізкія мае сталі наводдаль ад пакутаў маіх, а сваякі мае сталі здалёк.

Любовыя мае а прыяцелі мае сьцерагуцца болькі мае, і сваякі мае стаяць здалеку.

Тыя, што любілі мяне, і прыяцелі мае ўцякаюць ад ранаў маіх, і радня мая воддаль стаіць ад мяне.

Любімыя мае і блізкія мае стаяць воддаль ад пакутаў маіх, і родныя мае стаяць воддаль.

Дакорамі за правіны Ты выпраўляў чалавека і скрышыў, быццам павуціньне, душу яго. Насамрэч дарэмна мітусіцца кожны чалавек.

Прыяцелі мае і таварышы адхіляюцца ад ранаў маіх, і блізкая радня воддаль стаіць ад мяне.

Выкрываючы беззаконне, пакараў чалавека, І як павуцінне вытанчыў душу ягоную, бо мітусня ўсялякі чалавек.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter