Псалтыр 38 верш » Псалтыр 38:13 — параўнанне перакладаў.

Псалтыр 38 верш 13

Параўнанне перакладаў, спасылкі.

ПАРАЎНАННЕ

Паралельны тэкст для верша: Псалтыр 38:13 / Пс 38:13

Filter: all
Пачуй, Госпадзе, малітву маю, і выслухай енкі мае, ня будзь бязуважны да сьлёз маіх, бо вандроўнік я ў Цябе і прыхадзень, як бацькі мае ўсе.

Тыя, што шукаюць душу маю, ставяць сіло [на мяне]; а тыя, што жадаюць ліхога для мяне, гавораць пра згубу маю і ўвесь дзень задумваюць падступнасьць.

І расставілі пасткі тыя, што шукалі душу маю, а тыя, што вельмі жадалі мне ліха, прамаўлялі падступнае і цэлы дзень планавалі хітрасці.

І пастанавілі сеці шукаючыя душы мае, шукаючыя ліха імне гукаюць крывое і ізрадлівае думаюць цэлы дзень.

А тыя, што шукаюць душу маю, мне сеці стаўляюць; а тыя, што жадаюць няшчасьця майго, пра пагібель гавораць маю ды ўсьцяж разважаюць аб здрадзе.

І тыя, што шукаюць душу́ маю, кладуць петлі. І тыя, што шукаюць майго няшчасьця, гавораць пра пагібель і цэлы дзень намышляюць ілжу.

Пачуй, Госпадзе, малітву маю і просьбу маю, зьвярні ўвагу на сьлёзы мае; не маўчы, бо я прыхадзень у Цябе і паломнік, як і ўсе бацькі мае.

А тыя, што шукаюць душы маей, настаўляюць сеці, дый тыя, што жадаюць майго няшчасьця, пра пагібель маю гавораць і ўсьцяж разважаюць аб здрадзе.

Пачуй малітву маю, Божа, і маленне мае пачуй, Убачы слёзы мае, бо я перасяленец і іншаземец у Цябе, як бацькі мае.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter