Псалтыр 38 псалом

Псалтыр
Пераклад Васіля Сёмухі → Пераклад Яна Станкевіча

 
 

Кіроўцу хору, Ідытуму. Псальма Давідава.
 
Псальма Давідава. На ўспамін.

Я сказаў: пільнавацьмуся дарогі сваёй, каб маім языком не грашыць; цугляцьму я вусны мае, пакуль бязбожны перада мною.
 
СПАДАРУ! ня ў гневе Сваім гань мяне, у шпаркосьці Сваёй не казьнер мяне;

Я быў нямы і безгалосы і маўчаў нават пра добрае; і жальба мая памацнела,
 
Бо стрэлы Твае пранізалі мяне, і лягла на мяне рука Твая.

запалілася сэрца маё ўва мне; у думках маіх загарэўся вагонь; я пачаў гаварыць языком маім;
 
Няма цэлага месца ў целе маім ад абурэньня Твайго, няма супакою ў касьцёх маіх ад грэху майго;

скажы мне, Госпадзе, пра канец мой і лік дзён маіх, які ён, каб я ведаў, які мой век.
 
Бо бяспраўі мае перайшлі галаву маю; як цяжар цяжкі, яны цяжшыя за мяне.

Вось, Ты далоняю вымераў дні мае, а век мой — як нішто прад Табою. Сапраўды, поўная марнасьць — кожны жывы чалавек.
 
Сьмярдзяць і цякуць раны мае ад дурноты мае.

Сапраўды, чалавек ходзіць, як прывід; і марны клопат яго, зьбірае і ня ведае, каму дастанецца гэта.
 
Я сусім чыста загбаўшыся а згорбіўшыся, увесь дзень хаджу хмарны;

І сёньня чаго мне чакаць, Госпадзе? надзея мая на Цябе.
 
Бо лядзьве мае напоўнены запаленьням, і няма цэлага месца ў целе маім.

Ад усіх беззаконьняў маіх вызвалілі мяне, не аддавай мяне на паглум неразумным.
 
Я сусім чыста высілены а разьбіты, я крычэў ад парушэньня сэрца свайго.

Я зрабіўся нямы, не растульваю вуснаў маіх, бо Ты ўчыніў гэта.
 
Спадару! перад Табою ўсі зычэньні мае, і ўздых мой ад цябе не схаваны.

Ухілі ад мяне ўразы Твае; я зьнікаю ад удару пагібельнай рукі Тваёй.
 
Сэрца мае вельма б’ецца; пакінула мяне сіла мая, і сьвятліні аччу маіх і тае няма ў мяне.

Калі Ты дакорамі будзеш караць чалавека за злачынствы, рассыплецца, як ад молі, прывабнасьць ягоная. Так кожны чалавек — марны.
 
Любовыя мае а прыяцелі мае сьцерагуцца болькі мае, і сваякі мае стаяць здалеку.

Пачуй, Госпадзе, малітву маю, і выслухай енкі мае, ня будзь бязуважны да сьлёз маіх, бо вандроўнік я ў Цябе і прыхадзень, як бацькі мае ўсе.
 
І пастанавілі сеці шукаючыя душы мае, шукаючыя ліха імне гукаюць крывое і ізрадлівае думаюць цэлы дзень.

Адступі ад мяне, каб я мог умацавацца, перш чым адыду і ня будзе мяне.
 
Але я, як глухі, ня чую, як немы, што не адчыняе роту свайго.