Псалтыр 38 верш » Псалтыр 38:2 — параўнанне перакладаў.

Псалтыр 38 верш 2

Параўнанне перакладаў, спасылкі.

ПАРАЎНАННЕ

Паралельны тэкст для верша: Псалтыр 38:2 / Пс 38:2

Filter: all
Я сказаў: пільнавацьмуся дарогі сваёй, каб маім языком не грашыць; цугляцьму я вусны мае, пакуль бязбожны перада мною.

ГОСПАДЗЕ, у абурэньні Тваім не карай мяне і ў ярасьці Тваёй не вучы мяне!

Госпадзе, не ўшчувай мяне ў абурэнні Тваім і не карай мяне ў гневе Тваім.

СПАДАРУ! ня ў гневе Сваім гань мяне, у шпаркосьці Сваёй не казьнер мяне;

Госпадзе, ў гневе Тваім не засудзі Ты мяне! І ў ярасьці Тваёй мяне не карай Ты!

Ягова, ня ўшчувай мяне ў гневе Тваім, і ня кара́й мяне ў ярасьці Тваёй,

Я сказаў: «Буду зважаць на шляхі мае, каб не зграшыць языком маім». Я паставіў ахову вуснам маім, калі грэшнік стаў перада мною.

Госпадзе, не карай мяне ў гневе тваім! і ў лютасьці тваей не дакарай мне.

Казаў, засцеражуся на шляху маім, каб не грашыць сваім языком, Паклаў забарону вуснам маім, калі з’явіўся бязбожны каля мяне.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter