Псалтыр 45 псалом
Псалтыр
Пераклад Васіля Сёмухі → Пераклад Яна Станкевіча
Кіроўцу хору. Сыноў Карэевых. На музычным інструмэньце Аламот. Песьня.
Кіраўніку хору. На шошанім. Сыноў Корыных. Навука. Песьня любосьці.
Бог нам прыстанішча і сіла, хуткі памочнік у нягодах.
Выліла сэрца мае слова добрае; гукаю я свае справы Каралю; язык мой, як пяро борздага пісьменьніка.
Таму не ўбаімся, хоць бы зямля здрыганулася і горы рушыліся б у сэрцы мораў.
Ты найпазарнейшы із сыноў людзкіх; выліта зычлівасьць на вуснах Тваіх; затым Бог дабраславіў Цябе на векі.
Хай шумяць, уздымаюцца воды іх, трасуцца горы ад хваляваньня іх.
Паперажы меч Свой на сьцёгны Свае, Магучы, славаю Сваёй а майстатам Сваім!
Рачныя патокі весяляць горад Божы, сьвятое жытло Ўсявышняга.
І ў майстаце Сваім едзь дасьпешна дзеля слова праўды, лагоднасьці, справядлівасьці, і навуча Цябе страшных рэчаў правіца Твая.
Бог сярод яго; ён не пахісьнецца: Бог дапаможа яму з самае раніцы.
Войстрыя стрэлы Твае ў сэрцу непрыяцеляў каралеўскіх; люды падуць пад Табою.
Зашумелі народы; пахіснуліся царствы: а Ён голас падаў Свой, і растала зямля.
Пасад Твой, Божа, на векі вякоў; ськіпетра пасьцівасьці ё ськіпетра каралеўства Твайго.
Гасподзь сілы з намі, Бог Якава заступнік наш.
Ты ўзьлюбіў справядлівасьць і зьненавідзіў нягоднасьць, затым памазаў Цябе Бог Твой алеям радасьці над сябрамі Тваімі.
Прыйдзеце і пабачце дзеі Гасподнія, — якія ўчыніў Ён на зямлі спусташэньні:
Мірра а алёе, кася — ўсі адзецьці Твае. З палацу сланёвае косьці струны вяселяць Цябе.
спыняючы войны да краю зямлі, зламаў лук і струшчыў дзіду, калясьніцы спаліў вагнём.
Каралеўскія дачкі памеж пачэсьлівых Тваіх; па правай руццэ Тваёй стаіць караліца ў шчырым золаце Офірскім.
Спынецеся і ўведайце, што Я — Бог: буду праслаўлены сярод народаў, праслаўлены на зямлі.
Слухай, дачка, і зважай, і нахіні вуха свае, і забудзься люд свой і дом айца свайго;
Гасподзь сілы з намі, заступнік наш Бог Якава.
І будзе жадаць Кароль харашыні твае, бо Ён Спадар твой, і ты пакланіся Яму.