Псалтыр 45 верш » Псалтыр 45:5 — параўнанне перакладаў.

Псалтыр 45 верш 5

Параўнанне перакладаў, спасылкі.

ПАРАЎНАННЕ

Паралельны тэкст для верша: Псалтыр 45:5 / Пс 45:5

Filter: all
Рачныя патокі весяляць горад Божы, сьвятое жытло Ўсявышняга.

І ў велічы Тваёй мей посьпех, сядзь [пераможна] са словам праўды і лагоднай праведнасьці, і правіца Твая няхай навучыць цябе страху [Божаму].

У красе тваёй выйдзі наперад, узыдзі на калясніцу дзеля праўды, літасцівасці і справядлівасці, і хай кіруе табою мужная твая правіца,

І ў майстаце Сваім едзь дасьпешна дзеля слова праўды, лагоднасьці, справядлівасьці, і навуча Цябе страшных рэчаў правіца Твая.

Ідзі, змагайся за праўду й лагоднасьць, і правіца твая навуча цябе дзівачынаў.

І прыгажосьць Твая — быць пасьпяховым! Выедзі на калясьніцы за слова праўды і ціхамірнасьці справядлівасьці! І Правіца Твая хай навучыць Цябе рэчаў, якія стра́шаць (ворага).

Плыні ракі весяляць места Божае: Усявышні асьвяціў жыльлё сваё.

Ідзі ў аб’езд (змагайся) за праўду, за пабожнасьць і справядлівасьць! Нацягні цяціву на лук і ўчыні страшнай правіцу тваю!

Плыні рэк увясяляць горад Божы, Асвяціў сялібу Сваю Вышні.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter