1 Кіраўніку хору. Сыном Карэевым. Песьня.
2 Бог наш прытулак і сіла, памочнік у бедах, якія нас вельмі апанавалі.
3 Таму не збаімся, калі зямля затрымціць і горы пераставяцца ў бездані марскія.
4 Зашумелі і забушавалі воды іх, горы захісталіся сілаю Яго.
5 Плыні ракі весяляць места Божае: Усявышні асьвяціў жыльлё сваё.
6 Бог пасярод яго, і яно не пахісьнецца: дапаможа яму Бог рана досьвета.
7 Сумеліся народы, захісталіся валадарствы: Госпад падáў голас свой, зямля зварухнулася.
8 Госпад сіл з намі, Бог Якуба — заступнік наш!
9 Прыйдзіце і падзівіцеся на ўчынкі Госпада, цуды, якія Ён учыніў на зямлі.
10 Спыняючы войны да канцоў зямлі, Ён скрышыць лук, зломіць зброю, шчыты агнём спаліць.
11 «Супакойцеся і ведайце, што Я — Бог. Буду ўзьвялічаны між народамі, узьвялічаны на зямлі».
12 Госпад сіл з намі, Бог Якуба — заступнік наш!
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Псалтыр Давіда, псальм 45

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.