1 Песьня ўзыходжаньняў. Я ўзьняў вочы мае да Цябе, які жывеш у небе.
2 Вось, як вочы слугаў узіраюцца на рукі гаспадароў сваіх і як вочы служанкі — на рукі гаспадыні сваёй, так вочы нашыя зьвернутыя да Госпада Бога нашага, аж пакуль Ён паспагадае нам.
3 Зьмілуйся над намі, Госпадзе, зьмілуйся над намі, бо мы перапоўненыя зьнявагай.
4 Душа наша бязьмерна поўная насьмешак багатых і пагарды пыхлівых.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Псалтыр Давіда, псальм 122

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.