1 Шчасьлівы муж, што не ішоў за радай нязбожных, і на шляху грэшнікаў не стаяў, і ў таварыстве распусьнікаў не сядзеў.
2 Але ў законе Гасподнім воля яго, і аб законе Яго ён будзе разважаць дзень і ноч.
3 І будзе ён як дрэва, ля вытокаў водаў пасаджанае, што дасьць плод у свой час і лісьце якога не ападзе; ва ўсім, што ён робіць, будзе шчасьціць яму.
4 Ня гэтак нязбожныя, ня гэтак, але яны быццам пыл, які вецер зьмятае з твару зямлі.
5 Таму не ўстаяць нязбожныя на судзе, ані грэшнікі на радзе праведных.
6 Бо Госпад ведае шлях праведных, а шлях нязбожных згіне.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце:
Ctrl + Enter
Псалтыр Давіда, псальм 1
Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.