1 Кіраўніку хору. Псалом Давіда. На Госпада спадзяваўся я, як жа вы кажаце душы маёй: «Ляці, быццам птушка, у горы»?
2 Бо вось грэшнікі нацягнулі лук, нарыхтавалі стрэлы ў калчане, каб упоцемку страляць у праведных сэрцам.
3 Бо што ты зрабіў, яны разбурылі; а праведнік што ўчыніў?
4 Госпад у сьвятым храме сваім, Госпад — на небе пасад Яго. Вочы Яго глядзяць на ўбогага, зрэнкі Яго выпрабоўваюць сыноў людзкіх.
5 Госпад выпрабоўвае праведнага і нязбожнага, а хто любіць няправеднасьць, ненавідзіць душу сваю.
6 Ён пралье дажджом на грэшнікаў сеці; агонь, і сера, і бурны вецер — частка чашы іх.
7 Бо Госпад справядлівы і палюбіў праўду. Твар Яго бачыць праведнасьць.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Псалтыр Давіда, псальм 10

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.