1 Песьня ўзыходжаньняў. Тыя, што ўсклалі надзею на Госпада, як гара Сыён: не пахісьнецца давеку той, хто жыве ў Ерусаліме.
2 Горы навокал яго, і Госпад навокал народу свайго цяпер і давеку.
3 Бо Госпад не пакіне жазла грэшнікаў над лёсам праведных, каб праведнікі не працягвалі рук сваіх да беззаконьняў.
4 Госпадзе, будзь добрым для добрых і праведных сэрцам.
5 А схільных да хітрыкаў Госпад адвядзе разам з тымі, што чыняць беззаконьне. Мір Ізраілю.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Псалтыр Давіда, псальм 124

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.