1 Песьня узыходжаньня. Давідава.
Калі-б ня было з намі Госпада, — скажы, Ізраэль —
Калі-б ня было з намі Госпада, — скажы, Ізраэль —
2 Калі-б ня было з намі Госпада, калі людзі супраць нас паўставалі,
3 Тады яны нас праглынулі-б зусім жывымі, якіх гнеў распаліўся на нас.
4 Тады воды нас затапілі-б, паток прайшоў-бы па нас.
5 Тады пранясьліся-б над нашаю душою бурлівыя воды.
6 Багаслаўлены Госпад, што не даў нас на здабычу іхнім зубам.
7 Душа наша ўцякла, як птушка, з сеткі птушкалова. І вось, сетка парвалася і мы вольныя!
8 Наша успамога — у Імені Госпада, Які стварыў неба і зямлю.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце:
Ctrl + Enter
Кніга псальмаў, псальм 124
Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.
2023, Алічбованне — Сяргей Шобік, biblia.by.
