Пажаданьне Бога і сьвятыні

1 Псальм Давідавы, калі ён быў у пустыні Юдэйскай.
2 Божа, Ты — Бог мой! Я Цябе ўзаранку шукаю.
Душа мая прагне Цябе, па Табе тужыць маё цела,
як зямля сухая, __________, бязводная.
3 Так і я ў сьвятыні выглядаю Цябе,
каб убачыць сілу і славу Тваю.
4 Бо міласьць лепш за жыцьцё: вусны мае хваліць Цябе будуць.
5 Гэтак хваліць Цябе буду за жыцьця майго,
а ў Імя тваё — узьнімаць рукі мае.
6 Душа мая насыціцца як бы салам і тлушчам,
вусны мае радасным сьпевам уславяць Цябе,
7 калі буду ўспамінаць аб Табе на пасьцелі маей:
у час чуваньня начнога разважаю аб Табе.
8 Бо Ты стаў маей успамогай
і ў цяню тваіх крыльляў я весялюся.
9 Душа мая да Цябе прытулілася,
правіца твая мяне падтрымлівае.
10 Тыя ж, што шукаюць загубы маей,
няхай зайдуць у прадоньне зямлі!
11 Каб былі пабітыя мячом і каб сталі дабычаю шакалаў!
12 А Цар будзе радавацца ў Богу
і хто праз Яго прысягае, будзе хваліцца.
А вусны брахлівыя будуць заткнёныя.

Каментары ці зноскі:

УВАГА: Давід знайходзіць поўны сукакой і адпачынак ў Богу, паміма розных прыгодаў і непамыснасьці.


Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Кніга псальмаў, псальм 63

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

2023, Алічбованне — Сяргей Шобік, biblia.by.