Падзяка і малітва за цара
1 Кіраўніку хору. Псальм Давідавы.(а)
1 Кіраўніку хору. Псальм Давідавы.(а)
2 Твая моц радуе цара, Госпадзе:
о, як помач твая яго цешыць!
о, як помач твая яго цешыць!
3 Ты даў яму, чаго жадала сэрца ягонае,
і не адмовіў яму, чаго прасіў вуснамі сваімі.
і не адмовіў яму, чаго прасіў вуснамі сваімі.
4 Бо Ты аперадзіў яго памысным благаславенствам,
карону з чыстага золата узлажыў на галаву яго.
карону з чыстага золата узлажыў на галаву яго.
5 Ты даў яму жыцьцё, якога ён прасіў
і доўгае жыцьцё — аж навекі!
і доўгае жыцьцё — аж навекі!
6 Вялікая слава яго — праз тваю помач:
Ты ўзлажыў на яго чэсьць і бляск (веліч).
Ты ўзлажыў на яго чэсьць і бляск (веліч).
7 Бо Ты ўчыніў яго благаслаўлёным навекі:
Ты ўзвесяліў яго шчасьцем перад сваім абліччам.
Ты ўзвесяліў яго шчасьцем перад сваім абліччам.
8 Бо цар спадзяецца на Госпада
і не пахісьнецца ён праз ласку Найвышэйшага.
і не пахісьнецца ён праз ласку Найвышэйшага.
9 Рука твая знайдзе ўсіх праведнікаў тваіх,
правіца твая дасягне тваіх ворагаў.
правіца твая дасягне тваіх ворагаў.
10 Ты ўкінеш іх у агністую печ у дзень твайго зьяўленьня.
Госпад іх выгубіць у гневе сваім, і агонь іх пажрэць.
Госпад іх выгубіць у гневе сваім, і агонь іх пажрэць.
11 Ты вынішчыш плод іх на зямлі, —
насеньне іх паміж сыноў чалавечых.
насеньне іх паміж сыноў чалавечых.
12 Пачыналі яны ліхое супраць Цябе,
укладалі пляны, — ня перамогуць!
укладалі пляны, — ня перамогуць!
13 Бо Ты іх прымусіш уцякаці,
нацягнеш лук свой у твар іхні.
нацягнеш лук свой у твар іхні.
14 Госпадзе, паўстань у моцы тваей!
Мы будзем сьпяваці і славіць тваю магутнасьць.
Мы будзем сьпяваці і славіць тваю магутнасьць.
Каментары ці зноскі:
а) Народ дзякуе Богу за помач, якую аказаў цару. Пасьля зьвяртаецца да самога цара, жадаючы яму поўнае перамогі над варагамі. — І гэты псальм, як папярэдні, больш тасуецца да Хрыста, Цара Нябеснага, чым да цара зямнога, як бачым з слоў — “доўгае жыцьцё — аж навекі”.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце:
Ctrl + Enter
Кніга псальмаў, псальм 21
Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.
2023, Алічбованне — Сяргей Шобік, biblia.by.
