Малітва ў пакуце
1 Кіраўніку хору. Псальм Давідавы.
1 Кіраўніку хору. Псальм Давідавы.
2 Калі прарок Натан прыйшоў да яго, бо ён увайшоў да Варсавіі.
3 Зьмілуйся нада мною, Божа, зь міласьці тваей,
ды праз вялікую міласьць тваю згладзь правіннасьць маю!
ды праз вялікую міласьць тваю згладзь правіннасьць маю!
4 Абмый мяне ад усяго злачынства (усяе віны)
і ачысьці мяне ад граху майго!
і ачысьці мяне ад граху майго!
5 Бо я ведаю правіннасьць маю,
а грэх мой — усьцяж перада мною.
а грэх мой — усьцяж перада мною.
6 Перад Табою, Табою адзіным, я зграшыў
і, што ў вачах тваіх злое я ўчыніў. —
А Ты ёсьць справядлівы ў прысудзе тваім
і апраўданы ў судзе тваім.
і, што ў вачах тваіх злое я ўчыніў. —
А Ты ёсьць справядлівы ў прысудзе тваім
і апраўданы ў судзе тваім.
7 Вось я нарадзіўся ў правіннасьці
і ў граху пачала мяне маці мая.
і ў граху пачала мяне маці мая.
8 Але Ты любіш праўду у аснове сэрца:
навучаеш мяне з глыбіні мудрасьці.
навучаеш мяне з глыбіні мудрасьці.
9 Акрапі мяне гізопам і я ачышчуся,
абмый мяне, я стану бялейшы ад сьнегу!
абмый мяне, я стану бялейшы ад сьнегу!
10 Дай мне пачуць радасьць і вясёласьць,
каб уцешыліся косьці, што Ты пакрышыў.
каб уцешыліся косьці, што Ты пакрышыў.
11 Адвярні аблічча тваё ад грахоў маіх
і сатры зь мяне ўсё злачынства!
і сатры зь мяне ўсё злачынства!
12 О, Божа! Ствары ўва мне чыстае сэрца
і ўзнаві ў грудзях маіх моцнага духа.
і ўзнаві ў грудзях маіх моцнага духа.
13 Не адкідай мяне больш ад аблічча твайго
і не адбірай ад мяне Духа твайго Сьвятога!
і не адбірай ад мяне Духа твайго Сьвятога!
14 Вярні мне радасьць твайго збаўленьня
і ўзмацні мяне духам дабратворным!
і ўзмацні мяне духам дабратворным!
15 Буду паказваць грэшнікам пуці твае
і адступнікі вернуцца да Цябе.
і адступнікі вернуцца да Цябе.
16 Вызваль мяне ад крыві пралітае, Божа майго збаўленьня,
а язык мой будзе славіць справядлівасьць тваю!
а язык мой будзе славіць справядлівасьць тваю!
17 Госпадзе, расчыні губы мае
і вусны мае будуць абвяшчаць хвалу тваю!
і вусны мае будуць абвяшчаць хвалу тваю!
18 Бо Ты не радуешся з ахвяраў і каб я іх даваў:
Ты цэлапаленьня ня прыймаеш.
Ты цэлапаленьня ня прыймаеш.
19 Мая ахвяра — дух пакорны:
сэрца зламанага і замучанага Ты, Божа, не пагардзіш.
сэрца зламанага і замучанага Ты, Божа, не пагардзіш.
20 Дай ласку Сыёну з сваей добрай волі
і ўзновіш Ерусалім у мурох яго!
і ўзновіш Ерусалім у мурох яго!
21 Тады спадабаюцца Табе ахвяры праўды,
цэлапаленьні і жэртвы:
тады пакладуць на аўтар твой цялятак.
цэлапаленьні і жэртвы:
тады пакладуць на аўтар твой цялятак.
Каментары ці зноскі:
УВАГА: Гэты псальм лічыцца 4-ым пакутным: ён сапраўды выражае такія глыбокія пачуцьці жалю за грахі, пакоры і надзеі на Божае міласэрдзе, што яго вельмі часта паўтараюць у розных набажэнствах, а таксама ахвотна ў прыватных малітвах.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце:
Ctrl + Enter
Кніга псальмаў, псальм 51
Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.
2023, Алічбованне — Сяргей Шобік, biblia.by.
