Малітва за цара, каб Бог даў яму перамогу
1 Кіраўніку хору. Псальм Давідавы.
1 Кіраўніку хору. Псальм Давідавы.
2 Няхай паслухае цябе Бог у дзень прыгнёту!
Няхай заслоніць цябе Імя Бога Якубавага!
Няхай заслоніць цябе Імя Бога Якубавага!
3 Няхай прышле табе помач із сьвятыні
і падтрымае цябе з Сыёну!
і падтрымае цябе з Сыёну!
4 Няхай прыпомніць усе твае ахвяры,
а цэлапаленьні твае няхай знойдзе тлустымі (мілымі)!
а цэлапаленьні твае няхай знойдзе тлустымі (мілымі)!
5 Каб Госпад даў табе, чаго ў сэрцы жадаеш
і споўніў усе твае замыслы.
і споўніў усе твае замыслы.
6 Каб мы цешыліся з твайго збаўленьня
і ў Імя Бога нашага паднялі сьцягі!
Каб Бог споўніў усе твае просьбы.
і ў Імя Бога нашага паднялі сьцягі!
Каб Бог споўніў усе твае просьбы.
7 Цяпер я ведаю, што Бог дасьць збаўленьне свайму Памазанцу (Мэсыяшу):
Ён адказвае Яму з сьвятога неба свайго
праз збаўчую помач правіцы сваей.(а)
Ён адказвае Яму з сьвятога неба свайго
праз збаўчую помач правіцы сваей.(а)
8 Адны — ў конях, другія — ў калясніцах,
а мы — моцныя, прызываючы Імя Госпада, Бога нашага.
а мы — моцныя, прызываючы Імя Госпада, Бога нашага.
9 Пахіснуліся тыя і гэтыя зваліліся,
а мы стаім і трымаемся.
а мы стаім і трымаемся.
10 Госпадзе, збаў цара (спасі)
і адкажы нам у дзень нашае просьбы!
і адкажы нам у дзень нашае просьбы!
Каментары ці зноскі:
а) Сэнс гэтага псальму — малітва за цара зямнога, Давіда, аднак у гэтых думках і просьбах прасвечвае сэнс глыбейшы: прарок прачувае тут Цара вечнага, Памазанца Божага, якога Ізраіль чакае, Мэсыяша. Гэты Цар мае перамагчы адвечнага ворага ўсяго чалавецтва, злога духа.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце:
Ctrl + Enter
Кніга псальмаў, псальм 20
Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.
2023, Алічбованне — Сяргей Шобік, biblia.by.
