1 Кіраўніку хору. Псальма Давідава.
2 Хай адкажа табе СПАДАР у дзень немарасьці, хай падыйме цябе імя Бога Якававага.
3 Хай пашлець Ён табе помач ізь сьвятыні, і із Сыёну пасіленьне твае.
4 Хай успомне ўсі абраканьні твае і ўсепаленьні твае прыйме як тук. Сэля.
5 Хай дасьць табе подле сэрца твайго і ўсі рады твае хай споўне.
6 Хай гукнем із радасьці ў спасеньню Тваім і ў імя Бога нашага падыймем сьцягі. Хай споўне СПАДАР усі просьбы твае.
7 Цяпер я ведаю, што ратуе СПАДАР памазанца Свайго; адкажа яму зь нябёс Сваіх сьвятых, сіламі ратуе правіца Ягоная.
8 Гэтыя цялежкамі, гэныя коньмі, але мы імя СПАДАРА, Бога нашага, мянуем.
9 Яны ўкляклі й паваліліся, але мы ўсталі й сталі проста.
10 СПАДАРУ! ратуй. Хай адкажа нам Кароль у дзень, калі мы гукаем да Яго.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Псалтыр, псальм 20

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.