Біблія » Пераклады » Пераклад Яна Станкевіча

Псалтыр 126 Псальм 126 (125)

1 Песьня на ўступцох. Як зварачаў СПАДАР палоненікаў Сыёну, мы былі бы ў сьненьню.
2 Тады, былі поўныя сьмеху вусны нашыя, і язык наш — пяцьця; тады гукалі меж паганаў: «Вялікія рэчы ўчыніў СПАДАР ізь імі!»
3 Вялікія рэчы ўчыніў СПАДАР із намі: мы вясёлыя.
4 Зьвярні палон нашы, СПАДАРУ, як цур’і на паўдня.
5 Сеючыя ізь сьлізою пажнуць із радасьцяй.
6 Ідзець а йдзець із плачам нясучы сяўню сяўбы, прыйдзе а прыйдзе з пацехаю нясучы снапы свае.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Псалтыр, псальм 126

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.