1 Песня ўзыходжання.

Калі Бог не ўзвядзе дом, то дарэмна працуюць будаўнікі.
Калі Бог не захавае горад, то дарэмна пільнуе ахова.
2 Дарэмна вы зранку ўздымаецеся і дапазна сядзіце, хлеб цяжкі ясце,
Бо палюблёным Сваім Бог пакой падае.
3 Дзеці — вось ад Бога набытак,
Дзетародства — награда Ягоная.
4 Сыны маладыя —
Быццам стрэлы ў руцэ волата.
5 Шчаслівы, жаданні якога імі споўняцца,
Ён не спалохаецца, калі пачне пры браме размаўляць з ворагам.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Псалцір, псальм 126

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

Public Domain

Public Domain — народны здабытак.
Міхаіл Астапчык.
© 2005−2015