1 Псалом Давіда. На суботу.
Божая зямля і ўсё, чым напоўнена яна,
Сусвет, і ўсё, што жыве ў ім.
Божая зямля і ўсё, чым напоўнена яна,
Сусвет, і ўсё, што жыве ў ім.
2 Ён на моры яе заснаваў
І на рэках збудаваў яе.
І на рэках збудаваў яе.
3 Хто ўзыдзе на Божую гору?
Ці хто стане на зямлі святой Яго?
Ці хто стане на зямлі святой Яго?
4 Непавінны рукамі і чысты сэрцам, хто не прыняў марнага душою,
І хто не падманваў бліжняга свайго.
І хто не падманваў бліжняга свайго.
5 Такі прыме дабраслаўленне ад Бога,
І міласціну ад Бога, Збавіцеля Свайго.
І міласціну ад Бога, Збавіцеля Свайго.
6 Гэта род шукаючых Бога,
Шукаючых твар Бога Якавага.
Шукаючых твар Бога Якавага.
7 Адкрыйце брамы вашы, князі, і адкрыюцца брамы вечнасці,
І зойдзе Цар славы.
І зойдзе Цар славы.
8 Хто гэты Цар славы?
Бог дужы і моцны, Бог дужы ў бітве.
Бог дужы і моцны, Бог дужы ў бітве.
9 Адкрыйце брамы вашы, князі, і адкрыюцца брамы вечнасці,
І зойдзе Цар славы.
І зойдзе Цар славы.
10 Хто гэты Цар славы?
Бог сілаў, Ён ёсць гэты Цар славы.
Бог сілаў, Ён ёсць гэты Цар славы.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце:
Ctrl + Enter
Псалцір, псальм 23
Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.
Public Domain — народны здабытак.
Міхаіл Астапчык.
© 2005−2015