1 Псалом Давіда на чацвёрты дзень ад суботы.

Бог помсты, Божа,
Бог помсты, не хавайся!
2 Узнясіся, Суддзя зямлі,
Аддай адданне ганарлівым.
3 Даколі грэшныя, Божа,
Даколі грэшныя пахваляюцца?
4 Даколі вяшчаюць і кажуць няпраўду?
Даколі разглаголяць ўсе бяззаконныя?
5 Людзей Тваіх крыўдзяць
І набытак Твой ганьбяць.
6 Удаву і сірага змарнавалі
І вандроўніка забілі.
7 Кажуць сабе: «Не бачыць Бог,
Не зведае Бог Якава».
8 Абразумцеся вар’яты,
І невукі зразумейце!
9 Той, хто вуха сатварыў, ці хіба не чуе?
Той, хто вока сатварыў, ці хіба не бачыць?
10 Кіруючы народамі ці не выкрые,
Каб розуму навучыць?
11 Бог ведае думкі чалавечыя,
Што яны марныя.
12 Шчаслівы чалавек, каго Ты Божа навучаеш
І законам накіруеш яго.
13 Уціхамірыш яго ў дні пакуты
Да часу, калі выкапаецца грэшнаму яма.
14 Бо не адрыне Бог людзей сваіх
І набытку Свайго не пакіне.
15 Пакуль праўда не з’явіцца на суд,
І ўсе правыя сэрцам, хто трымае яе.
16 Хто паўстане за мяне на ілгуноў?
Хто паўстане за мяне на робячых бяззаконне?
17 Калі б Бог не дапамагаў мне,
То даўно засялілася б у пекла душа мая.
18 Калі казаў «пахіснулася нага мая»,
То міласэрнасць Твая трымала мне.
19 Сярод мноства пакут сэрца майго
Суцяшэнні Твае радавалі мяне.
20 Да не будзе каля цябе прастол беззаконніка,
Супраціўніка Тваіх запаветаў.
21 Бо пільнуюць душу правяднага
І асуджаюць кроў непавінную.
22 І стаў мне Бог прытулкам
І надзейнай дапамогай маёй.
23 І аддасць ім Бог за бяззаконні іх,
І за няпраўды панішчыць іх Уладар Бог.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Псалцір, псальм 93

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

Public Domain

Public Domain — народны здабытак.
Міхаіл Астапчык.
© 2005−2015