1 Алелюйя. Аггея і Захарыі.
Усхваляй, Ерусаліме, Бога,
Хвалі Бога твайго, Сіён.
Усхваляй, Ерусаліме, Бога,
Хвалі Бога твайго, Сіён.
2 Бо Ён — моц брамаў тваіх,
Дабраславіў сыноў тваіх у цябе.
Дабраславіў сыноў тваіх у цябе.
3 Сатварае мір у межах тваіх,
Багатым хлебам насычае цябе.
Багатым хлебам насычае цябе.
4 Пасылае слова Свае да зямлі,
Хутка спаўняецца слова Ягонае.
Хутка спаўняецца слова Ягонае.
5 Дае снег Свой, як воўну,
Змрок, быццам попел, пасыпае,
Змрок, быццам попел, пасыпае,
6 Кідае град быццам жыта сее.
Хто вытрывае мароз Ягоны?
Хто вытрывае мароз Ягоны?
7 Пашле слова і растопіць холад,
Дыхне дух Ягоны, і пацякуць воды.
Дыхне дух Ягоны, і пацякуць воды.
8 Узвяшчае слова Свае Якаву,
Апраўданні і суд Свой Ізраілю.
Апраўданні і суд Свой Ізраілю.
9 Не зрабіў так астатнім народам,
І суд Свой не з’явіў ім.
І суд Свой не з’явіў ім.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце:
Ctrl + Enter
Псалцір, псальм 147
Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.
Public Domain — народны здабытак.
Міхаіл Астапчык.
© 2005−2015
