1 Псалом Давіда, пахвальны.

Усклікай да Бога, уся зямля!
2 Рабіце Богу з вясялосцю,
Крочце перад ім з радасцю.
3 Зведайце, што Бог — гэта Бог наш, Ён сатварыў нас, а мы Яму належым.
Мы людзі Ягоныя і авечкі пажыці Яго.
4 Увойдзем у брамы Яго са славаю, у двары Яго з песнямі,
Праславім Яго і ўсхвалім імя Яго.
5 Бо добры Бог і навекі міласэрны,
І нават ад роду і да роду праўда Яго.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Псалцір, псальм 99

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

Public Domain

Public Domain — народны здабытак.
Міхаіл Астапчык.
© 2005−2015