1 Павучэнне Асафа.
Навошта, Божа, назаўсёды адрынуў?
Навошта разлютаваўся гнеў на авечак Тваіх?
Навошта, Божа, назаўсёды адрынуў?
Навошта разлютаваўся гнеў на авечак Тваіх?
2 Узгадай абраных Тваіх, што прыдбаў саспачатку,
Вызвалі жазлом набытак Твой гару Сіён, дзе пасяліўся Ты.
Вызвалі жазлом набытак Твой гару Сіён, дзе пасяліўся Ты.
3 Уздымі руку Свае на гардзею іх нарэшце,
Колькі ліхадзеяў ў святым месцы Тваім!?
Колькі ліхадзеяў ў святым месцы Тваім!?
4 Ганарыліся ворагі Твае пад час свята Твайго,
Паставілі знамёны свае як зазнакі.
Паставілі знамёны свае як зазнакі.
5 Як у дубраве лясной, як дрэвы,
Пасеклі сякерамі дзверы ў храм.
Пасеклі сякерамі дзверы ў храм.
6 Усе дзверы пасклі
Сякерамі і крышанамі
Сякерамі і крышанамі
7 Агнём папалілі свяцілішча Твае,
На зямлі апаганілі месца знаходжання Твайго.
На зямлі апаганілі месца знаходжання Твайго.
8 Казалі ў сэрцы сваім з паплечнікамі:
«Прыйдзіце і спынім на зямлі ўсе святы Божыя».
«Прыйдзіце і спынім на зямлі ўсе святы Божыя».
9 Зазнакаў не бачым мы, прарока няма ў нас,
І за нас няма прадстаць каму.
І за нас няма прадстаць каму.
10 Даколі, Божа, ганьбіць нас вораг?
Даколі ён будзе ганьбіць імя Твае?
Даколі ён будзе ганьбіць імя Твае?
11 Навошта руку Тваю ад нас ухіліў
І дзясніцай Тваёй не даеш нам дабра ад недраў Тваіх?
І дзясніцай Тваёй не даеш нам дабра ад недраў Тваіх?
12 Але Бог і Цар наш адвеку
Сатварыў ратаванне нам сярод зямлі.
Сатварыў ратаванне нам сярод зямлі.
13 Ты зацвердзіў сілай Сваёй мора,
Ты панішчыў галовы змеям у водах.
Ты панішчыў галовы змеям у водах.
14 Ты пакрышыў галаву змея
І даў яго у ежу людзям пустэчы.
І даў яго у ежу людзям пустэчы.
15 Ты адчыніў крыніцы і плыні,
Ты пасушыў рэкі Іфамскія.
Ты пасушыў рэкі Іфамскія.
16 Твой дзень, і ноч таксама належыць Табе,
Ты здзяйсняеш зоркі і сонца.
Ты здзяйсняеш зоркі і сонца.
17 Ты сатварыў усю зямлю,
Вясну і жніво сатварыў для яе.
Вясну і жніво сатварыў для яе.
18 Узгадай, вораг ганьбіць Цябе, Божа,
І Божае імя людзі звар’яцелыя ганьбяць.
І Божае імя людзі звар’яцелыя ганьбяць.
19 Не пакінь звярам душу, што славіць Цябе,
Душ убогіх не забывай назаўсёды.
Душ убогіх не забывай назаўсёды.
20 Запавет узгадай Свой,
Бо дамы беззаконняў па зямлі памножыліся.
Бо дамы беззаконняў па зямлі памножыліся.
21 Да не звернецца мірны чалавек у сораме,
Бедны і ўбогі тады ўславяць імя Твае.
Бедны і ўбогі тады ўславяць імя Твае.
22 Паўстані, Божа, судзі цяжбу Тваю,
Успомні ганебу Тваю, што ад звар’яцелых на ўвесь час.
Успомні ганебу Тваю, што ад звар’яцелых на ўвесь час.
23 Не забудзь голас малітоўнікаў да Цябе.
Гардзея нянавіснікаў Тваіх усё вышэй і вышэй.
Гардзея нянавіснікаў Тваіх усё вышэй і вышэй.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце:
Ctrl + Enter
Псалцір, псальм 73
Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.
Public Domain — народны здабытак.
Міхаіл Астапчык.
© 2005−2015
